![]() |
![]() |
Дапаможнік прызначаецца для філалагічных факультэтаў універсітэтаў і педінстытутаў. Даецца сістэматычны агляд нарматыўных і факультатыўных з’яў пунктуацыі ў сучаснай беларускан мове, пераважна ў творах мастацкай лігаратуры, з адпаведнымі гістарычнымі і граматычнымі каментарыямі. Кніга можа быць выкарыстана настаўнікамі-славеснікамі сярэдніх школ і работнікамі друку. Болей »
Гэта кніга — трэцяя, заключная частка шырокага збору дыялектнай лексікі з усходу Беларусі. Першая і другая часткі збору выйшлі адпаведна ў 1993 і 1996 гадах. У кожным слоўнікавым артыкуле падаецца тлумачэнне слова, неабходныя граматычныя і стылістычныя паметы. Ствараецца наглядны малюнак форма- і словаўтваральнай сістэмы гаворкі і яе эмацыянальна-вобразнай афарбоўкі. Усе словы забяспечаны ілюстрацыйным матэрыялам, у якім прасочваюцца фа... Болей »
На фальклорным і літаратурным матэрыяле прасочваецца станаўленне вобразнага мыслення ў беларускай паэзіі, у прыватнасці вытокі метафарычнасці. На аснове творчасці беларускіх, рускіх і ўкраінскіх паэтэс паказан уплыў фальклорна-песеннага вобраза жанчыны на складаны духоўны свет сучаснай гераіні. Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў-філолагаў, настаўнікаў сярэдніх школ. Болей »
Адлюстраванне чалавечай постаці, раскрыццё характару асобы, яе ўнутранага свету здаўна лічылася ў мастацтве справай пачэснай і ў той жа час вельмі адказнай і важнай. Таму яшчэ ў дарэвалюцыйным выяўленчым мастацтве Беларусі жанр партрэта заняў даволі прыкметнае месца. Аднак героямі партрэтных твораў за невялікім выключэннем былі прадстаўнікі маёмных класаў, царскія чыноўнікі, памешчыкі і капіталісты. Болей »
Тытульная аповесць кнігі – гісторыя сужонскай здрады, якая ў выніку прыводзіць да трагедыі. Паспяховая, на першы погляд, сям’я, якой зайздросцяць практычна ўсяго. Ён — вучоны, яна — настаўніца. Дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. Другую частку кнігі складаюць апавяданні, эсэ, старонкі ваеннага дзённіка аўтара, ... Болей »
Матэрыялы Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Сучасны стан беларускага краязнаўства і валанцёрскі рух”, якая адбылася 16 красавіка 2012 г. у межах выканання праекта “Захаванне гістарычнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці”, падтрыманага Праграмай малых грантаў Амбасады ЗША ў Беларусі, узгодненага з Міністэрствам культуры Беларусі і зарэгістраванага ў Дзярждэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі... Болей »
Асвятляюцца актуальныя пытанні гістарыяграфіі гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзен, гістарыяграфія гісторыі славянскіх народаў а таксама гістарыяграфія ўсеагульнай гісторыі. Прызначаецца навукоўцам і выкладчыкам вышэйшых навучальных устаноў. Болей »
Кніга ўяўляе сабой курс лекцый, якія аўтар прачытаў на працягу некалькіх гадоў у БДУ і іншых ВНУ Мінска. Яна будзе карыснай для выкладчыкаў і студэнтаў гістарычных, музейных, архіўных і мастацтвазнаўчых факультэтаў, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і геральдычнымі традыцыямі Беларусі. Болей »
Краязнаўцамі Мастоўшчыны была зроблена спроба па ініцыятыве Язэпа Палубяткі падоўжыць традыцыі “Праменьчыка”. У лістападзе 2006 г. пабачыў сьвет, на вялікі жаль, адзіны нумар гісторыка-краязнаўчага часопіса “Сцежкамі Мастоўшчыны”. Зварот да чытачоў у часопісе быў многаабяцальным. Але…, ідзе 2008 г., а наступнага нумара няма. Вынікі сваёй працы краязнаўцы Мастоўшчыны разьмяшчалі на старонках газэт “Мастоўскі веснік”, “Тэлескоп” і разьмяш... Болей »
Цяжка ўявіць, з якіх старадаўніх часоў на тэрыторыі Мастоўшчыны жылі людзі. Хто яны, чым займаліся тыя, хто ступаў па нашай зямлі стагоддзе, пяць ці нават тысячы гадоў таму? Па сённяшні дзень знаходзяць мае землякі помнікі каменнага веку. Калі мы прыпыніліся ў вёсцы Выгода, мясцовы настаўнік расказаў, што тут, на левым беразе ракі Зяльвянка, знойдзены аскепкі штрыхаванай керамікі познябронзавага часу. А на калгасным полі мясцовы жыхар ... Болей »