![]() |
![]() |
Маладыя сябры „жываслоўцы" і зноў сустракаемся на Падляшшы, дзе спрадвеку жыве добразычлівы народ, які не крыўдзіў іншых. На жаль яны былі не раз пакрыўджаныя ды падманыванымі ворагамі і хціўцамі. А вы тут свае, хаця прыехалі з розных мясцін маляўнічай Беларусі. Вядома для вас, што наш народ мае слаўнае мінулае, стварыў адну з цікавейшых культур у Эўропе. Аднак беларускія скарбы даступныя пакуль не ўсім нам. Вас чакае многа шчырай працы... Болей »
Кніга «Васіль Быкаў» — першае манаграфічнае даследаванне творчасці вядомага беларускага празаіка. Разглядаючы шлях пісьменніка ад яго ранніх апавяданняў да аповесці «Дажыць да світання», крытык паказвае фарміраванне творчай індывідуальнасці мастака. Болей »
Гэтая кніга, па сутнасці, — першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава, ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі. Сярод змешчаных тут матэрыялаў асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава (у тым ліку франтавыя лісты 1944—1945 гг.; ліставанне з А. Адамовічам, В. Аскоцкім, В. Астаф’евым, Р. Барадуліным, І. Дзядковым, В. Каве... Болей »
Васіль Быкаў – чалавек, не раз называны “ сумленьем Беларусі”, які праз сваю грамадзкую і жыццёвую паставу, безкампрамісна сьведчыў беларускую Праўду. Калі ў 2003 г. яго ня стала, узьнікла адчуваньне асірацэласьці і патрэба лепш пазнаць гэтага чалавека, што быў арыентырам для некалькіх пакаленьняў беларусаў. Ня гледзячы на тое, што незадоўга да сьмерці пабачыла сьвет аўтабіяграфічная кніга Васіля Быкава “ Доўгая дарога дадому”, цалкам б... Болей »
За мяжой я пачуў ад выдаўцоў: «Ваш Васіль Быкаў прывучыў і нашага чытача да кніг аб вайне. Пачалі чытаць яго, а потым і іншых, не толькі беларускіх аўтараў...» Яго ўдзел у нашым агульнасаюзным літаратурным працэсе яшчэ больш значны. 3 імем Васіля Быкава я звязаў бы, найперш, устойлівасць ваеннай тэмы ў савецкай літаратуры апошніх трох дзесяцігоддзяў. Устойлівасць і дэмакратызм. Народны пісьменнік Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы,... Болей »
Аўтар паэмы »Васіль Каліна« — гэтага манумэнтальнага твору нашае мастацкае літэратуры - Уладзімер КЛІШЭВІЧ нарадзіўся 27 лютага 1914 году на Случчыне ў вёсцы Чырвонадворцах, Старобінскага райёну. Бацькі яго былі сяляне й таму свае юнацкія гады ён правёў на вёсцы. У 1927 годзе Ул. Клішэвіч паступіў у Старобінскую сямігодку, якую скончыў у 1930 годзе. Далей вучыўся ў Слуцку, а ў 1933 годзе скончыў Рабфак пры Беларускім Дзяржаўным Унівэрс... Болей »
З усіх разнастайнасцей графічнага мастацтва кніжная графіка з'яўляецца самай складанай. Мастак у гэтай галіне акрамя прафесійных навыкаў павінен валодаць шырокім дыяпазонам дадатковых ведаў: уменнем зрабіць крытычны аналіз рукапісу, асновамі мастацкай i тэхнічнай рэдактуры, прымяненнем на практыцы тэхналогіі паліграфічнай вытворчасці. Кніжная графіка, як від мастацтва, тоіць вялікія магчымасці мастакоўскай тэхнічнай лабараторыі: малюнак... Болей »
Кніга распавядае пра захапляльную гісторыю аднаго з найстаражытнейшых пісьмовых матэрыялаў, ужываных чалавецтвам, які шырока выкарыстоўваўся і нашымі продкамі. У ёй асветлены малавядомыя старонкі з гісторыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі, што разглядаецца ў агульнаеўрапейскім кантэксце. Болей »
Сёлета спаўняецца 110 гадоў ад нараджэння Вацлава Іваноускага /І880-7.ХІІ. І943/ — вучонага, палітычнага дзеяча, ветэрана беларускага адраджэньня , які поплеч з братамі Луцкевічамі стаўся адным з закладчыкаў першых беларускіх палітычных арганізацыяў. Вацюк Тройца /такі быу ягоны палітычны псеўданім/ прысьвяціў сваё жыцьцё абуджэньню ў нашым народзе пачуцьця нацыянальнае самасьвядомасьці, барацьбе за ягоную незалежнасьць. Трагічна склаўс... Болей »
З імемнем Юрыя Туронка звязаны даследаванні найбольш цікавых і забароненых тэмаў у сучаснай гісторыі Беларусі. Адным з важнейшых напрамкаў працы даследчыка з'яўляюцца жыццяпісы (жыццярысы) людзей, якіх у Беларускай афіцыйнай гісторыі проста няма, або ўзгадваюцца яны адносна і ўскосна, а лепш сказаць – мімаходзь. Адным з такіх адраджэнцаў, імя якога незаслужана памінаецца, з'яўляецца Вацлаў Іваноўскі. Аўтар нездармн піша ў загалоўку кні... Болей »