![]() |
![]() |
Наіўна меркаваць, што мы ўступілі ў посттаталітарны перабудовачны час. што настае царства дэмакратыі. Настае царства парадоксаў, вяртаецца наша звыклае царства абсурду - гэта бясспрэчна. Дэмакратыя для нас па-ранейшаму тэра-інкогніта, каму яна патрэбна. На Захадзе іншая справа, там яна патрэбна ўсім. Дэмакратыя толькі там і функцыянуе, дзе патрэбна ўсім. Дзе грамадства не можа існаваць без дэмакратычнай атмасферы, дзе без яе яно ператва... Болей »
Праца Леаніда Лыча прысьвечаная пытаньню, якое доўгі час замоўчвалася дэфармавалася і асьвятлялася не з беларускіх пазыцыяў – гэта пытаньне міжнацыянальных адносінаў пасьля ваеннага дваццацігодзьдзя. Менавіта пасьля вайны азначыўся паварот у нацыянальнай палітыцы Масквы. Гэты паварот прывёў да катастрофы, якую можна параўнаць да зьнішчэньня. Беларуская нацыя асымілявалася пагрозьлівымі тэмпамі. Менавіта беларусы па словах вядомага кам... Болей »
У зарослай чаротам балацянцы Ад жабінага гомпну Млеў летні вечар. А буслы Спапялялі чарот Уладным гневам. Прыйшлі з матыкамі эколагі. Дзяўбуць заядла асаковых, Прастору земнаводным пашыраюць. А буслы Стоена Вострауь дзюбы. У аголеную балацянку Ўстраглі асколкі неба. Ні жаб, ні буслоў. Ціш. На гарь зонце працяглае „УраГ У наступе звяры і лес (па флангах), У цэнтры — багападобныя. Болей »
Зборнік “Мікола Равенскі” — першая кніга, прысвечаная жыццю і творчасці выбітнага кампазітара, аўтара музыкі да песні “Люблю наш край” і гімна “Магутны Божа”. Лёс дзеяча адлюстраваны ў яго аўтабіяграфічных і даследчых тэкстах, а таксама ва ўспамінах суродзічаў як міжваеннага, гэтак і паваеннага-эміграцыйнага часу. Выданне ілюстравана ўнікальнымі архіўнымі дакументамі і фотаздымкамі. Болей »
Нарадзіўся мастак у вёсцы Велікарыта Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, затым быў прызваны ў армію. Пасля заканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута М. Селешчука прынялі ў Саюз мастакоў (1976). Першыя гады творчай працы былі аддадзены графіцы. Ён стварыў вялікую колькасць станковых работ і кніжных ілюстрацый. У ранніх графічных творах - "Успаміны пра дзяцінства" (1978), "Трава дзяцінс... Болей »
У кнігу ўвайшлі тры аповесці і шэраг апавяданняў на гістарычную тэму, у якіх раскрываюцца многія старонкі мінулага роднага краю, паўстаюць вобразы яго выдатных дзеячаў — Міколы Гусоўскага («Час чумы»), філосафа Казіміра Лышчынскага («Місія папскага нунцыя»), аднаго з правадыроў вядомага Крычаўскага паўстання Івана Карпача («Міласць князя Гераніма») і іншых. Болей »
У гэтай кнізе сабраныя адказы Аляксандра Мілінкевіча на розныя пытанні, якія задавалі яму ў час сустрэч ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Мілінкевіч мае яснае, комплекснае бачанне будучыні Беларусі. Таму ў зборніку сабраны адказы на пытанні са сфераў палітыкі, эканомікі, сацыяльнага развіцця. Зборнік дае магчымасць кожнаму самастойна пазнаёміцца з асобай і поглядамі Мілінкевіча. Кожны зможа сам, без чужых падказак, разабрацца ў яго праграме і ... Болей »
У кодэксе лацінскіх дакумэнтальных крыніцаў, падрыхтаваных да выданьня клясычным філёлягам Алесем Жлугкам, які займаецца дасьледваньнем лацінамоўных гістарычных крыніцаў, упершыню найбольш поўна пададзеныя лісты і сьведчаньні XIII - пачатку XIV стагодзьдзя, якія датычаць караля Міндава. Адэкватнае ўзнаўленьне лацінскіх тэкстаў, навуковы апарат да іх, заснаваныя на сучасных выдавецкіх нормах, камэнтары і факсыміле, беларускі пераклад роб... Болей »
Даследаванні гісторыкамі постацяў, а таксама лёсаў кіраўнікоў дзяржаў сталі апошнім часам надзвычай папулярнымі. Дарэчы, Беларуская гісторыя зараз таксама мае значныя зрухі ў гэтым напрамку. Да прыкладу, варта ўзгадаць асобу Міндаўга - першага князя Вялікага княства Літоўскага. Размова ідзе пра Алеся Краўцэвіча і яго кнігі "Міндаўг. Пачатак вялікага гаспадарства". Аўтар пачынае сваё даследаванне даволі спрэчна, кажучы, што пагроза манго... Болей »
Надрукавана ў эстампнай майстэрні мастацкага фонду БССР. Вокладка надрукавана ў друкарні выдавецтва «Навука і тэхніка» Болей »