- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля першага (рукапіснага) выдання “Хірургічнай Адысеі” мінула тры гады, але інтарэс да паэмы павольна і няўхільна працягвае расці. Гэта назіраецца па таму, як людзі перапісваюць ад рукі, ксеракапіруюць і вучаць напамяць ці ўсю адысею, ці яе кавалкі, ці толькі асобныя цытаты. Бачачы такую любоў народных мас да свайго твора, Дзядзька Антон звярнуўся да мяне з просьбай арганізаваць перавыданне “Хірургічнай Адысеі”. Як і было дамоўлена, аўтар дапоўніў паэму яшчэ трыма часткамі (“Гераічн ае п адан не”, “Любімыя матроны” і “Хірургічныя законы”), у выніку чаго твор набыў быццам бы завершаныя рысы. Трэба заўважыць, што ў “Гераічным паданні” моцна адчуваецца ўплыў беларускага тэлебачання , радыё і іншых сродкаў масавай інфармацыі. (З прадмовы да другога выданьня)