- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч, нарадзіўся 27 чэрвеня 1965 года ў в. Заверша Драгічынскага раёна. Да 1979 года жыў у в. Заверша, вучыўся ў Завершскай васьмігадовай школе. У 1979 годзе разам з маці пераехаў у в.Рудск Іванаўскага раёна. Тут пайшоў у 8 клас Рудскай школы.
Скончыўшы 8 класаў, паступіў у Ржэўскі саўгас-тэхнікум на агранамічны факультэт, які скончыў у 1984 годзе.
З 1984 па 1986 – на вайсковай службе ў гарадах Люберцы і Падольск Маскоўскай вобласці. Быў мастаком-афарміцелем.
У 1986 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі.
У тым жа 1986 годзе паступіў на працу ў калгас “Светлы шлях” (в. Рудск) інструктарам па спорце.
У 1987 годзе прыняты на працу карэктарам Іванаўскай райгазеты “Чырвоная звязда”. Хутка пераведзены на пасаду карэспандэнта газеты. Затым – загадчык аддзела, рэдактар раённага радыё, зноў загадчык аддзела газеты. Адначасова публікаваў свае творы – паэзію і прозу – у рэспубліканскай маладзёжнай газеце “Чырвоная змена”, літаратурных часопісах. У 1994 годзе ўбачыў свет у бібліятэчцы часопіса “Маладосць” празаічны зборнік “Права на ўсмешку”. У першай палове 90-х працу ў райгазеце сумяшчаў з працаю ў часопісе маладых літаратараў Беларусі “Першацвет”, у якім курыраваў Брэсцкую, Гомельскую і Гродзенскую вобласці, пасля быў пераведзены ў газету “Народная воля” на пасаду ўласнага карэспандэнта па Брэсцкай вобласці.
У 1992 годзе атрымаў дыплом журналіста ў БДУ.
Лаўрэат часопіса “Маладосць” (1992), прэміі БСМ у галіне журналістыкі і літаратуры (1995), прэміі часопіса “Беларуская думка” (2005), “Залатое пяро” (2009)...
З 1996 года – уласны карэспандэнт рэспубліканскай маладзёжнай газеты “Чырвоная змена” па Брэсцкай вобласці і Брэсцкай абласной газеты “Заря” па так званым Прыпяцкім рэгіёне Берасцейшчыны.
У 2003 годзе некаторы час папрацаваў намеснікам галоўнага рэдактара абласной беларускамоўнай газеты “Народная трыбуна” і зноў вярнуўся на ранейшае месца ў “Зарю”.
У 2001 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшаў зборнік прозы “Палескі Напалеон”. У 2002-м – зборнік прозы “Параненыя мары”. У 2005-м – дакументальная кніга “Анатоль Клімец. Жыццё і лёс”.
У студзені 2006-га абраны старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 18 мая 2006 года гэтую пасаду сумяшчаў з пасадай рэдактара Брэсцкай раённай газеты “Заря над Бугом”. З 8 верасня 2008 года па сёння пасаду старшыні абласной пісьменніцкай суполкі сумяшчае з пасадай галоўнага рэдактара Іванаўскай раённай газеты “Чырвоная звязда”.
За час работы старшынёй аддзялення СПБ ініцыіраваў і ажыццявіў некалькі буйных праектаў у галіне літаратуры: 1.Стварэнне сумесна з філалагічным факультэтам БрДУ імя Пушкіна і пры падтрымцы Брэсцкага аблвыканкама энцыклапедычнага выдання “Літаратурная карта Берасцейшчыны” (2008); 2.Заснаванне штогадовай Літаратурнай прэміі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта імя Ул. Калесніка (2007); заснаванне Берасцейскіх (кастрычніцкіх) нумароў у літаратурных часопісах “Маладосць” (з 2006 года) і “Нёман” (з 2009 года). Драбнейшыя праекты: штогадовыя літаратурныя падарожжы па рэгіёнах вобласці; заснаванне абласнога літаратурнага свята “Лунінская восень”, у межах якога адбываецца ўручэнне літпрэмій імя Ул. Калесніка; заснаванне штогадовага дзіцячага літаратурнага конкурсу, пошук маладых талентаў і рэдагаванне іх кніг; стварэнне сайта абласнога аддзялення СПБ у Інтэрнеце і іншыя. У 2009 годзе ў перакладзе на іншыя мовы выйшлі: урывак з аповесці “Меланхолія” у польскім часопісе “Люблін. Культура і грамадства” і апавяданне “На пероне” ў маскоўскім часопісе “Наш современник”.
Кнігу прозы Анатоля Крэйдзіча склалі дакументальна-мастацкая аповесць пра вядомага беларускага мастака Янку Рамановіча, які жыве ў в. Моталь Іванаўскага раёна і прымае актыўны ўдзел у выставах у дзясятках краін свету, а таксама нарысы пра вядомых і адметных людзей Брэстчыны, літаратурныя роздумы пра... Болей »
У гэтай кнізе сабраны лепшыя творы ўдзельнікаў літаратурнага конкурсу для дзяцей і моладзі “Паглядзі на Брэст над Бугам, колькі хараства!..”, абвешчанага Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі ды кафедрай беларускага літаратуразнаўства Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С.Пушкіна... Болей »
“Літаратурная карта Берасцейшчыны” – гэта своеасаблівы навігатар па літаратурным “моры Герадота” як у прасторы, так і ў часе, для вучняў, студэнтаў, выкладчыкаў гуманітарных дысцыплін, бібліятэкараў, музейных работнікаў, экскурсаводаў, краязнаўцаў, наогул усіх, каму неабыякавая культура роднага краю... Болей »
Целую неделю город Брест и его окрестности поливал дождь. На некоторое время он прекращался, но небо все равно оставалось хмурым и не предвещало погожих дней. Пеленою тумана покрылись многоэтажки, громоздкие индустриальные кварталы, низкие, утопающие в зелени кварталы индивидуальной застройки, Брестская... Болей »
Зборнік складаецца з празаічных твораў гістарычнай п'есы «Палескі Напалеон», арыгінальных апавяданняў, а таксама з кароткіх мініяцюр аўтара пра людзей са складанымі лёсамі. Анатоль Крэйдзіч спрабуе знайсці адказ на пытанне: для чаго жыве чалавек на гэтым белым свеце. На добры толк, назву «Палескі Напалеон»... Болей »
Другая кніга прозы аўтара. Аповесць, апавяданні. Асноўнае палатно кнігі саткана з характараў і вобразаў, якія дасканала раскрыты Анатолем Крэйдзічам. Героі кнігі - запамінальныя, каларытныя, надзеленыя высокай духоўнасцю, багатым унутраным светам, якія не пазбаўлены трагізму, пошукаў спрадвечных ісцін.... Болей »
Ужо сваімі першымі апавяданнямі, якія былі надрукаваны ў часопісе “Маладосць”, Анатоль Крэйдзіч звярнуў на сябе ўвагу чытача. Малады празаік піша аб тым, што яму баліць, што хвалюе, што добра ведае. А ведае ён перш за ўсё вясковае жыццё, бо i сам жыве ў палескай глыбінцы з дзяцінства, працуючы журналлістам... Болей »
Калі б ад самага пачатку апавядаць вам па парадку, як казаў наш класік, то ніяк не выпадае не адзначыць, што ідэя гэтага нумара належыць увогуле не часопісу «Маладосць», а спадарыні Але Мяснянкінай, намесніку дырэктара па навуковай працы Брэсцкай абласной бібліятэкі. Выказаная рамантычна прыгожым, ледзь... Болей »
"Любоў нябёсы над табой трымае..." У назву гэтага свайго невялічкага допісу я вынесла радок з верша вядомай нашай пісьменніцы * «ЗНАЁМАЯ МАРА — ПАЕХАЦЬ У БРЭСТ» * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Лістапад * ПРАГА АКТУАЛІЗАЦЫІ. Да 125-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа * БАРАВІКОВА Р., «Любоў... Болей »
* "...Паэзія - несьмяротная..." * Адамовіч Алесь, "Зямля - рубеж" * Акулін Эдуард, Мной прыдуманы вершасьвет * Аркуш Алесь, Полацак-Вільня * Арлоў Уладзімер, Маленькі канцэрт для міланскіх катоў * Багданава Галіна, Космас зямное мары * Булыка Галіна, Механічны сусьвет. З... Болей »