en

Кухня як месца для сустрэч прыхільнікаў і аднадумцаў.

Кухня як пляцоўка для шчырых і набалелых размоваў.

Кухня як спосаб выпрацоўкі рэцэптаў сумесных дзеянняў у сучасных умовах.

Такім чынам, "Кухня TV" - гэта своеасаблівыя "круглыя сталы" з удзелам беларускіх праваабаронцаў, прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці, абмеркаванне найбольш актуальных і наспелых ў грамадстве пытанняў.

Адзін з ініцыятараў і ўдзельнікаў відэапраекта "Кухня TV" намеснік старшыні ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч адзначае:

"Кухня яшчэ з савецкіх часоў з'яўляецца сімвалам нонканфармізму і ўнутранай эміграцыі. Але мы не эмігранты, мы не староннія і абыякавыя назіральнікі таго, што адбываецца ў нашай краіне, па меры магчымасцяў мы спрабуем уплываць на беларускае грамадства, актыўна супрацоўнічаем з міжнароднымі арганізацыямі, заклікалі і заклікаем беларускія ўлады кіравацца міжнароднымі абавязацельствамі, якія яны ўзялі на сябе ў галіне правоў чалавека".

Кухня TV

Кухня TV. Publications

Кухня TV

Стэфановіч Валянцін

Беларусь з’яўляецца апошняй краінай у Еўропе і на пост-савецкай прасторы, якая працягвае захоўваць практыку прымянення смяротнага пакарання ў дачыненні да сваіх грамадзянаў. У той жа час у рэгіёне АБСЕ такіх краіны дзве – Беларусь і Злучаныя Штаты Амерыкі. У новым выпуску праваабарончага відэапраекта... More »

Кухня TV

Стэфановіч Валянцін

Неаднойчы атрымлівалі шырокі розгалас факты злоўжывання супрацоўнікамі праваахоўных органаў сваіх службовых паўнамоцтваў, калі пры затрыманні ці дастаўцы ў аддзяленне міліцыі грамадзян збівалі, прыніжалі, здзекваліся, застаючыся беспакараннымі. Гэта тычылася і грамадскіх актывістаў, і журналістаў, пры... More »

Кухня TV

Стэфановіч Валянцін

Чарговы выпуск праваабарончага відэапраекта “Кухня TV” прысвечаны дзейнасці праваабаронцаў на постсавецкай прасторы. У абмекаванні ўдзельнічаюць старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесь Бяляцкі, вядомы праваабаронца з Казахстана, старшыня рады... More »

Кухня TV

Стэфановіч Валянцін

Чарговы выпуск праваабарончага відэапраекта “Кухня TV” прысвечаны абмеркаванню сітуацыі з правамі чалавека ў анексаваным Крыме. У дыскусіі ўдзельнічаюць вядомы праваабаронца з Расіі, кіраўнік Крымскай палявой місіі па правах чалавека Андрэй Юраў і намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч.www.spring96.org ... More »

Кухня TV

Стэфановіч Валянцін

Адной з хвалюючых тэм сусветных СМІ апошніх месяцаў стаў міграцыйны крызіс у Еўропе. Са студзеня па ліпень 2015 межы ЕС перасеклі 340 тысяч мігрантаў. Многія еўрапейскія краіны не ў стане вытрымліваць наплыў уцекачоў і прымаюць тэрміновыя захады: робяць больш жорсткімі памежны кантроль, будуюць сцены... More »

Кухня TV

Стэфановіч Валянцін

Чарговы выпуск праваабарончага відэапраекта прысвечаны сумеснаму абмеркаванню і ацэнцы правядзення ў Беларусі прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2015 года, з пункту погляду двух незалежных кампаній па маніторынгу выбарчага працэсу. У абмеркаванні ўдзельнічаюць намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”... More »

Кухня TV

Стэфановіч Валянцін

Наколькі вострая і актуальная праблема гамафобіі ў нашым асяроддзі? Ці змянілася сітуацыя, і што можа рабіць дзяржава, каб спрыяць абароне правоў сэксуальных меншасцяў? Пра гэта разважаюць разам з намеснікам старшыні ПЦ "Вясна" Валянцінам Стэфановічам лідэркі праваабарончага цэнтра "Ідэнтычнасць" Наталля... More »

Кухня TV

Стэфановіч Валянцін

У 2006 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Канвенцыю аб правах інвалідаў. Мэта дакумента заключаецца ў заахвочванні, абароне і забеспячэнні поўнага і роўнага ажыццяўлення людзьмі з інваліднасцю ўсіх правоў чалавека і асноўных свабод, а таксама стаўленні з павагай да іх годнасці. На сённяшні момант... More »

Кухня TV

Стэфановіч Валянцін

Удзельнікі праваабарончага відэапраекту “Кухня-TV” Уладзімір Дунаеў, прафесар, сябра Грамадскага Балонскага камітэта, Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні ПЦ “Вясна” і каардынатарка “Маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабод”, юрыст МПГ “Студэцкая Рада” Марына Штрахава абмяркоўваюць магчымасці паляпшэння... More »

Кухня TV

Стэфановіч Валянцін

Беларуская дзяржава працягвае захоўваць і прыводзіць у выкананне пакаранне смерцю, застаючыся адзінай краінай на постсавецкай прасторы і ў Еўропе, дзе існуе смяротнае пакаранне. У новым выпуску праваабарончага відэапраекта “Кухня TV” госць праграмы намеснік кіраўніка дыпламатычнай місіі Вялікабрытаніі... More »

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org