be
Лабірынты

Лабірынты

Жахі Паўлінкі

Пры канцы жыцця начныя жахі не давалі спакою Паўліне Мядзёлцы, выканаўцы галоўнай ролі ў класічнай п’есе Янкі Купалы «Паўлінка», якая выйшла ў Пецярбурзе ў 1913 г. Беларуская артыстка, педагог, мемуарыстка, грамадская дзяячка. Кім насамрэч была Паўліна Мядзёлка – ахвяраю нешчаслівага кахання ці хітраю, падступнаю жанчынаю, якая, бы тая Мата Хары, выконвала таемнае заданне? Ейнае жыццё – гэта лёс Беларусі ў ХХ ст. Падзеленая дзяржаўнымі межамі, зняволеная, вымушаная ўцякаць і выжываць. Паўліна Мядзёлка жыла ў Вільні, Горадні, Лодзі, Берліне, Дзвінску. У 1925 г. перабралася ў Савецкую Беларусь, дзе займалася выкладчыцкаю дзейнасцю. Яе неаднаразова арыштоўвалі польскія, савецкія, латвійскія ўлады. Пасля таго як у 1931 г. яе выпусцілі з турмы ГПУ, яна трапіла ў псіхіятрычную лякарню.

www.belsat.eu



Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: БелсатTV
Выдавецкая сэрыя: Лабірынты
  • Месца выхаду: Менск-Варшава
  • Дата выхаду: 2019-11-03
  • Выдавец: БелсатTV
  • Памеры: 00:35:00
  • Катэгорыя: Відэа
  • Copyright © 2009-2020 by Белсат
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org