en

Лабірынты – гэта цыкл гістарычных праграмаў, зрэалізаваных у стылі «history doc». Кожная серыя распавядае пра лёс класікаў беларускай літаратуры і мастацтва, якія жылі ў пачатку ХХ ст. Каю дакладна адлюстраваць падзеі той эпохі, здымкі з акторамі праводзіліся ў гістарычных мясцінах і на падставе галаграфічных выяваў з архіўных матэрыялаў.

Лабірынты

Лабірынты

Лабірынты – гэта цыкл гістарычных праграмаў, зрэалізаваных у стылі «history doc». Кожная серыя распавядае пра лёс класікаў беларускай літаратуры і мастацтва, якія жылі ў пачатку ХХ ст. Каю дакладна адлюстраваць падзеі той эпохі, здымкі з акторамі праводзіліся ў гістарычных мясцінах і на падставе галаграфічных выяваў з архіўных матэрыялаў.

Лабірынты. Publications

Лабірынты

Пэн: паміж сякераю і Парыжам

Жорсткае забойства скалыхнула Віцебск 1 сакавіка 1937 г. У ноч напярэдадні беларуска-габрэйскаму мастаку Юрыю (Юдалю) Пэну перарэзалі нажом горла, а цела скалечылі сякераю. Паводле афіцыйнай версіі, яго забілі сваякі, каб абрабаваць. Але ці толькі прагавітым родзічам было выгаднае забойства мастака?... More »

Лабірынты

Адам Станкевіч – чалавек, які перамог Мефістофеля

У аснове новага фільму з цыклу «Лабірынты» – гульня ў кошкі-мышкі паміж ксяндзом Адамам Станкевічам, які ў 1930-40-ыя гады марыў пра стварэнне незалежнага беларускага касцёлу, і энкавэдыстам на мянушку Мефіста. Хто каго перагуляе? Хто схібіць? Абсяг дзейнасці Адама Станкевіча не можа не ўразіць: душпастыр... More »

Лабірынты

Тры прывіды Айзіка Кучара

Адзін з самых уплывовых беларускіх літаратурных крытыкаў, літаратуразнаўцаў і кінасцэнарыстаў – Айзік Евелевіч Кучар. Ён здолеў не толькі перажыць часы сталінскага тэрору, але і зрабіць кар’еру. Як пры жыцці Кучара, гэтак і цяпер шмат хто ўпэўнены, што ў страшныя 1930-ыя гады Айзік Евелевіч актыўна пісаў... More »

Лабірынты

Жахі Паўлінкі

Пры канцы жыцця начныя жахі не давалі спакою Паўліне Мядзёлцы, выканаўцы галоўнай ролі ў класічнай п’есе Янкі Купалы «Паўлінка», якая выйшла ў Пецярбурзе ў 1913 г. Беларуская артыстка, педагог, мемуарыстка, грамадская дзяячка. Кім насамрэч была Паўліна Мядзёлка – ахвяраю нешчаслівага кахання ці хітраю... More »

Лабірынты

Чараўнік Вацлаў Іваноўскі

Адзін з стваральнікаў новай Беларусі, палітычны і грамадскі дзеяч, доктар тэхнічных навук і выкладчык хіміі, пазней бургамістр Менску – Вацлаў Іваноўскі. Ён марыў пра стварэнне беларускай нацыі ды незалежную Беларусь, і для Іваноўскага тое было не толькі прыгожай ідэяй. Хімік-тэхнолаг верыў у магчымасць... More »

Лабірынты

Як рэжысёр Міровіч падмануў сталінскую цэнзуру і выжыў

Аўтар першай п’есы пра Кастуся Каліноўскага – Еўсцігней Міровіч (сапраўднае прозвішча Дунаеў). Знакаміты тэатральны рэжысёр першай паловы XX стагоддзя спярша дамогся вялікага поспеху ў Пецярбургу, а затым стаў адным з галоўных тэатральных рэжысёраў і драматургаў Беларусі. Пецярбуржац высока ацэньваў... More »

Лабірынты

Пра што шкадаваў заснавальнік БНР, паміраючы на руках каханай?

У палітыцы ён мог рабіць цуды, ствараць немагчымае, захапіць сваім імпэтам, але ці Іван Луцкевіч у стане быў стварыць цуды ў асабістым жыцці? Новая серыя «Лабірынтаў» распавядае пра каханне аднаго з заснавальнікаў Беларускай народнай рэспублікі, археолага Іван Луцкевіча і дачкі віленскага купца Юліяны... More »

Лабірынты

Гурын-Маразоўскі: Забойства на Ягелонскай

Хваля палітычных забойстваў пракацілася па ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд. Ліквідацыя Міхаіла Гурын-Маразоўскага – палітыка, былога рэдактара «Савецкай Беларусі», была адной з самых гучных. Бальшавіцкая прапаганда назвала яго здраднікам беларускага народу і правакатарам. Імя Міхаіла... More »

Лабірынты

Смяротны більярд Максіма Танка

На што класік беларускай літаратуры гуляў у більярд з блізкім сябрам крывавага Берыі? «Пераможаш – загадвай любое жаданне. А калі прайграеш… загадваць буду я», – сказаў беларускаму паэту Максіму Танку наркам унутраных справаў БССР Лаўрэнцій Цанава, які быў сябрам іншага Лаўрэнція. Таго, чыё імя наводзіла... More »

Лабірынты

«Чорны чалавек Уладзіміра Дубоўкі» – містычны дэтэктыў

Гэта – першая частка серыялу «Лабірынты» пра таямніцы класікаў беларускай літаратуры і грамадскіх дзеячаў пачатку ХХ ст. Даследніцкім дэтэктывам, прысвечаным аўтару хрэстаматыйнага верша «О, Беларусь, мая шыпшына…», мы распачынаем цыкл гістарычных фільмаў «Лабірынты» на «Белсаце». Класік беларускай літаратуры... More »

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org