- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзіўся 1 сакавіка 1963 г. у Лідзе.
У 1985 г. скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (зараз энергетычны факультэт Беларускага Нацыянальнага Тэхнічнага ўніверсітэта).
Займаецца краязнаўствам і гісторыяй прыродазнаўчых навук на Беларусі.
Аўтар 10 кніг і больш за 250 артыкулаў.
Стваральнік і адміністратар аднаго з найстарэйшых беларускіх гістарычных сайтаў Павет ( з’явіўся ў сеціве ў 1999 г.)
Жыве ў Лідзе. Жанаты, мае сына
Выданне часопіса “Лідскі летапісец” і ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. У зборнік уключаны этнаграфічныя публікацыі, зробленыя ў XIX стагоддзі на аснове матэрыялаў, сабраных у былым Лідскім павеце Уладзілавам Вярыгам, І. Юркевічам і Бірутай.... Болей »
У кнізе, грунтуючыся на архіўнай інфармацыі, працах гісторыкаў, мемуарах лідзян і артыкулах старых газет, праз лёс лідскіх вуліц, будынкаў і жыхароў горада, расказваецца гісторыя старажытнага горада Ліда. Кніга напісана як серыя вандровак па старой Лідзе. Карыстаючыся ёю і пададзенымі каардынатамі, можна... Болей »
Кніга з’яўляецца вынікам амаль што дваццацігадовых пошукаў інфармацыі пра выбітнага дзеяча БНР Генерала ад інфантэрыі, Кіпрыяна Антонавіча Кандратовіча (1859–1932). Кніга будзе цікавай аматараў біяграфій, краязнаўцам і прафесійным гісторыкам, таксама ўсім чытачам, якія цікавяцца беларускай мінуўшчынай.... Болей »
У кнізе, грунтуючыся на шматлікіх друкаваных і архіўных матэрыялах, распавядаецца пра шматеотгадовую гісторыю аднаго з унікальных храмаў Беларусі - Маламажэйкаўскай (Мураванкаўскай) царквы. У дадатку прыводзяцца дакументы і матэрыялы ХVІ-ХХ стст. па гісторыі царквы. Кніга прызначана для чытача, які цікавіцца... Болей »
У кнізе, грунтуючыся на шматлікіх ужо раней друкаваных і архіўных матэрыялах, а таксама на мемуарах таго часу, расказваецца пра падзеі 1812, 1831, 1863 гг. на Лідчыне. Кніга будзе карыснай для чытача, які цікавіцца беларускай мінуўшчынай: настаўнікам і вучням агульнаадукацыйных школ, краязнаўцам, навукоўцам... Болей »
Кніга вядомага лідскага краязнаўца Леаніда Лаўрэша прысвечана гісторыі горада Ліды. Асаблівасць кнігі заключаецца ў спалучэнні гістарычных тэкстаў з выявамі горада з канца XVIII стагоддзя да нашага часу. Кніга напісана ў стылі гістарычных нарысаў, для напісання якіх прыцягнута вялікая колькасць літаратуры.... Болей »
У кнiзе разглядаецца гiсторыя навуковай астраномii. У першай частцы гэтай кнiгi сiстэмна выкладзена развiццё астраномii ў Вiленскiм унiверсiтэце i ў дадатках да першай часткi зроблена спроба паказаць працу Вiленскай абсерваторыi ў кантэксце тагачаснай навукi. У другой частцы расказваецца аб астраномах... Болей »
Кніга уключае матэрыялы па рэлігійнай гісторыі Лідчыны. Прысвечана складанай і трагічнай гісторыі грека-каталіцкай Царквы ў гэтым кутку Бацькаўшчыны. Разглядаецца релігійная гісторыя Лідчыны і ўсіх грэка-каталіцкіх прыходаў, якія існавалі да 1839 г. Кніга будзе карыснай для чытача, які цікавіцца беларускай... Болей »
Зараз мала хто ведае пра асобы, якія выступілі супраць камуністычнай ідэі. Віхура пад назовам “сацыялістычная рэвалюцыя” змяла не толькі чалавечыя лёсы, але і важныя гістарычныя падзеі. Горш за ўсё, канешне, што пацярпелі мільёны нявінных грамадзян. Хто быў не згодны з новай уладай 1917 году - павінен... Болей »
Дзіўная сіла фотамастацтва! Яна лёгка вяртае нас у мінулае, дазваляе станавіцца саўдзельнікамі жыцця продкаў і перажываць моцныя пачуцці. Нездарма краязнаўцы Леаніл Ляўрэш і Уладзмір Круцікаў выканалі ўнікальную працу: сабралі больш ста выяваў Ліды на старых малюнках, паштоўках і фотаздымках, каб сучасныя... Болей »