- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёння можна пачуць фразы: «адбыўся прарыў у актуальным мастацтве, незалежным кіно, маладой драматургіі»? Ніхто нікуды не прарываецца. Усе мы прывыклі да сітуацыі, калі тут цяжка нешта рабіць і нельга выйграць «Оскар». Дык вось, прыйшлі людзі, на шчасце, не знаёмыя з мясцовымі аўтарытэтамі. Вырасла іншае пакаленне, якое пляваць хацела на абмежаванні. Яны проста едуць, як Андрэй Куціла, і атрымліваюць галоўны прыз на лепшым у свеце фестывалі дакументальнага кіно. І ён ведае, што калі захоча паказаць свой фільм у Мінску, то дамовіцца з лепшай пляцоўкай, запросіць журналістаў і яшчэ куча знаёмых даб’юць яго пытаннямі, чаму яны туды не патрапілі. І тое ж самае ў фатаграфіі. Усім здавалася, што мы жывем у свеце — умоўна — Земфіры і «Мумій Троля», а потым мы раптам убачылі, што гэты свет знік гадоў дзесяць таму. Іншы інфармацыйны пухір, іншыя героі ў нас. І мы павінны зразумець, ці бачым мы іх, ці патрэбныя яны нам. Яны ўжо самі пабудавалі іншы свет, у іх ёсць свае пляцоўкі і прыхільнікі. І гэта тая новая рэальнасць, якую трэба проста прыняць. Або застацца ў старым, «выдатным» свеце, са звыклымі героямі, са звыклымі «нельга» і «не пусцілі». Толькі ўсё гэта перакрэслена, яно рассыпалася. У прах. Так, сфармуляваць проста, але складана прызнаць і жыць з гэтым. Гэта цяжкі выбар: застаешся ты ў камфортным свеце, дзе быў каралём сярод «нельга», ці ты кажаш: не, усё можна. Гэта той выбар, які даследуе Святлана Алексіевіч у кнізе «Канец чырвонага чалавека».