- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паэзія Ванды Марцінш душ Рэйш дужа рэдкая, анамальная з’ява. Свае вершы Ванда Марцінш праз усё жыццё пісала “ў стол”, “для сябе”, “для душы”, пісала, арыентуючыся хіба на беларускую й замежную класіку. І гэтая “ізаляцыя” толькі пайшла ёй на карысць. Калі я ўпершыню прачытаў творы паэткі, мне здалося, што я чытаю нейкую “прапушчаную” старонку беларускай класікі. Здзівіла некранутая свежасць вершаў, жыццярадаснае, такое рэдкае ў наш час, светаўспрыманне, сакавітыя, “барочныя” фарбы. Некаторыя “пейзажныя” вершы Ванды Марцінш чытаюцца як “хрэстаматыйныя”. Яна — ці не першая ў беларускай паэзіі паэтка-“марыністка”. Сярод партугальскіх і шатландскіх краявідаў, архітэктуры, культуры, традыцыяў, гісторыі яна пачувае сябе “па-свойску”, утульна, у гармоніі (Алег Мінкін).