- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ганна Ян&ута нарадзілася ў 1984 годзе ў Гародні. Пісьменніца, перакладчыца, літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук. Аўтарка кнігі «Час пустазелля» (2023), паэтычнага праекта «Геалогія»/«Канстытуцыя» (2022), твораў для дзяцей (у тым ліку серыі пра ката Шпрота і аповесці «Марта і яе мара пра снег»), а таксама шматлікіх артыкулаў і эсэ. Перакладае паэзію і прозу з польскай і ангельскай моваў. Лаўрэатка прэміі імя Алеся Адамовіча (2024), прэміі імя Ежы Гедройця (II месца, 2024) і прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Мастацкі пераклад» (2013). Творы перакладаліся на нямецкую, дацкую, італьянскую, латышскую, англійскую, іспанскую, чэшскую, славацкую, польскую, літоўскую, венгерскую і іншыя мовы.