be

Янкута Ганна

Ганна Янкута

Беларуская пісьменніца, перакладчыца і літаратуразнаўца.

Аўтарка кнігі «Час пустазелля» (2023), паэтычнага праекта «Геалогія»/«Канстытуцыя» (2022), твораў для дзяцей (у тым ліку серыі пра ката Шпрота і аповесці «Марта і яе мара пра снег»), а таксама шматлікіх артыкулаў і эсэ.

З англійскай мовы пераклала на беларускую раманы «Пыха і перадузятасць» Джэйн Остэн, «Не адпускай мяне» Кадзуа Ісігура, «Нармальныя людзі» Салі Руні, аповесці «Калядны харал» Чарлза Дыкенса, «Замак Отранта» Хораса Уолпала і «Знак чатырох» Артура Конана Дойла, а таксама шэраг яго апавяданняў пра Шэрлака Холмса, зборнік апавяданняў «Следства вядзе суддзя Дзі» Роберта ван Гуліка, апавяданні і эсэ Эдгара По.

З польскай мовы пераклала раман «Канец адзіноты» Януша Леона Вішнеўскага (разам з Кацярынай Маціеўскай) і кнігу для дзяцей Катажыны Рырых «Лапуховае поле», вершы Чэслава Мілаша, Віславы Шымборскай і інш. Адна з перакладчыц раманаў «Знахар» Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча і «Надбярэзінцы» Фларыяна Чарнышэвіча.

Шмат перакладала для серыі «Паэты планеты»: вершы Баляслава Лесьмяна, Марыі Паўлікоўскай-Яснажэўскай, Эдгара По, Джона Кітса, Уільяма Шэкспіра, Кшыштафа Каміля Бачыньскага, Геарга Гайма, Фернанду Песоа, Эдыт Сёдэргран і інш.

Янкута Ганна. Выданьні

Час пустазелля

Час пустазелля


Янкута Ганна

Гэтая кніга — спроба асэнсаваць бясчассе, у якім аказаліся беларусы пасля 2020 года. Яна складаецца з рэальных і выдуманых гісторый, выпадкова пачутых фраз на розных мовах, мімалётных уражанняў, захапленняў і ўспамінаў, таго, што можа напаўняць жыццё ў час дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне. Апавядальніца... Болей »

Канстытуцыя 30zł

Канстытуцыя


Янкута Ганна

Зборнік вершаў Ганны Янкута «Канстытуцыя» – паэтычныя развагі на палях асноўнага дакумента, «летапісу катастроф» беларускай штодзённасці. Гэта спроба акрэсліць пытанні, якія ставіць перад намі сённяшні дзень, даць ім слоўнае выяўленне: чым ёсць закон, што свет робіць з чалавекам, а чалавек – са светам.... Болей »

Літаратурная Беларусь 8 (192) 2022
pdf

Літаратурная Беларусь 8 (192) 2022

Культурна-асветніцкі праект

Даўно не пакідае мяне пытанне, можа быць, нават загадка трывалай звязанасці Янкі Брыля і Міхася Стральцова. У адным з тэкстаў Валянціна Акудовіча ёсць прыпамінак пра тое, як Стральцоў намаўляў маладога крытыка напісаць эсэ пра Янку Брыля. «Чаму менавіта пра яго? Хіба якое свята ці юбілей?». «Янка Брыль... Болей »

Літаратурная Беларусь 3 (103) 2015
pdf

Літаратурная Беларусь 3 (103) 2015

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Перадусім нацыянальную літаратуру забаронена выкладаць у поўным аб’ёме ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах (так, у 1996 годзе з праграмаў былі выкінутыя ўсе пісьменнікі-эмігранты), а стварэнне свабоднага камерцыйнага кніжнага рынку ў краіне сур’ёзна абмежавана (узгадаем суд над кнігаром Логвінавым).... Болей »

Літаратурная Беларусь 10 (98) 2014
pdf

Літаратурная Беларусь 10 (98) 2014

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Адзін з найбольш вядомых парадоксаў логікі, аўтарства якога належыць Гегелю, сцвярджае: «Гісторыя навучае толькі таму, што яна ніколі так і не навучыла чаму-небудзь народы».... Болей »

Дзеяслоў 64
pdf

Дзеяслоў 64

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

“Дзеяслоў”не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня.... Болей »

Дзеяслоў 62
pdf

Дзеяслоў 62

Літаратурна-мастацкі часопіс

Шаноўныя чытачы! Гісторыя вучыць нас: — сапраўдная літаратура заўсёды была па-за палітыкай; — сапраўдная літаратура заўсёды была ў апазіцыі да любой улады; — сапраўдная літаратура ніколі не слугавала тым, хто пры ўладзе. Аднак у таталітарных дзяржавах улады заўсёды імкнуліся калі не прыручыць творцаў... Болей »

Дзеяслоў 60
pdf

Дзеяслоў 60

Літаратурна-мастацкі часопіс

Паколькі Яраслаў і Якун збеглі, то без іхняга заступніцтва Мсціслаў загадаў забітых пакінутых варагаў пакласці ў адной вялікай магіле, паранены х пад лячыц ь і па іхнім жаданн і ад пусц іць дамо ў. Канечне , за вы куп. А як яшчэ міласэрней з тымі, хто нёс яму смерць? Загінулых севяранаў па яго волі хавалі... Болей »

Дзеяслоў 55
pdf

Дзеяслоў 55

Літаратурна-мастацкі часопіс

Паэзія: Генадзь Бураўкін. Нагаварыцца з зоркамі... Вершы -- Уладзімір Някляеў. Турма. Паэма -- Тацяна Беланогая. Скульптура слова. Вершы -- Вольга Чайкоўская. Ледзяныя карункі. Вершы -- Проза -- Алесь Пашкевіч. Сім победиши. Раман-прыпавесць -- Ева Вежнавец. Любоў зла. Апавяданні -- Вінцэсь Мудроў. Шпег.... Болей »

ARCHE 06(93)2010

ARCHE 06(93)2010

Праходкі па яўрэйскай Гародні

* Гародня: сьляды яўрэйскага жыцьця. Праваднік па яўрэйскай Гародні * Ластоўскі Аляксей, Працяг даволі амбітнага праекту * Латышонак Алег, Семянчук Генадзь, Марныя высілкі акадэмічных гісторыкаў * Насевіч Вячаслаў, Некалькі разважаньняў з нагоды рэцэнзіі Алега Латышонка і Генадзя Семянчука ... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org