be
pdf epub html

Наш брат - Зло

Герлінг-Грудзіньскі Густаў

Густаў Герлінг-Грудзіньскі — выдатны польскі пісьменьнік эўрапейскага фармату. Я адчуваю, што, прачытаўшы гэтае сьцьвярджэньне, нават тыя беларускія чытачы, якія цікавяцца польскай літаратурай і культурай глыбей, толькі недаверліва сьцепануць плячыма. Сапраўды? Нейк мы ня чулі раней. Гадоў 10-15 таму і ў Польшчы мала хто чуў прозьвішча Герлінга-Грудзіньскага, ня кажучы ўжо пра тое, каб прачытаць нешта зь ягонай творчасьці. Бо Герлінг-Грудзіньскі амаль паўстагодзьдзя пісаў і выдаваў свае кніжкі на эміграцыі, і ягоная сапраўдная, нічым не абмежаваная сустрэча з польскім чытачом адбылася толькі ў 1990-х, у апошнім дзесяцігодзьдзі ягонага жыцьця. Польскія крытыкі называюць Герлінга-Грудзіньскага Вернутым Пісьменьнікам (Pisarz Odzyskany), нападобе таго, як у польскай публіцыстыцы і гістарыяграфіі называюцца заходнія і паўночныя тэрыторыі, якія пасьля ІІ Сусьветнай Вайны адышлі ад Нямеччыны да Польшчы — Вернутыя Землі (Ziemie Odzyskane). З прыходам Герлінга-Грудзіньскага да польскага чытача польская літаратура вярнула сабе вельмі важную тэрыторыю. (Я. Максімюк, Сьведка нялюдзкага стагодзьдзя, фрагмэнт)

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: VivaFutura
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2003
  • Перакладчык: Курс Сьвятлана
  • Выдавец: VivaFutura
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Пераклады
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 1180
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org