- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Невадам з Нёмана» — першы паэтычны зборнік таленавітай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш, які выйшаў у Савецкім Саюзе. Зразумела, што частка вершаў, напісаных да пары выхаду ў друк гэтага томіка, не магла трапіць у зборнік. Моцна адцэнзураваны змест. У зборнік увайшлі выключна “бяскрыўдныя” вершы, лірыка, праз якую можна было толькі аднабакова пазнаць творчасць Ларысы Геніюш, але талент, неаспорна, праўляўся напоўніцу. Шмат вершаў прысвечана бацькоўскай хаце, родным краявідам, цёплым успамінам дзяцінства. Чытаючы сёння вершы можам вучыцца этнаграфіі, з такой дакладнасцю апісвае паэтка заняткі блізкіх у роднай хаце, на панадворку, у полі. Чытаеш і чуеш не толькі гук калаўротка, кроснаў, а таксама пахі вясковай хаты. (Н.Г.)