- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
У сваёй новай кнізе Людміла Андзілеўка прапануе чытачу задумацца пра духоўны свет чалавека, яго развіццё ў варунках сучаснага соцыуму, шукае шляхі самаўсведамлення. Проза Людмілы Андзілеўкі сведчыць аб тым, што не заўсёды будзе справядлівым падзяляць літаратуру на мужчынскую і жаночую: аўтар адрозніваецца схільнасцю да глыбокіх разваг, аналізу і сінтэзу стасункаў між людьмі, у самых простых паўсядзённых абставінах, напамінае не забывацца аб высокай каштоўнасці такой звычайнай з’явы, як ЧАЛАВЕЧАЕ ЖЫЦЦЁ. Аўтар прыцягвае ўвагу чытача да самых высокіх вытокаў духоўнасці, любові і дабрыні — да ВЕРЫ.