- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першая ў гісторыі беларускага культурнага асяроддзя ў Польшчы анталогія беларускіх апавяданняў. Аўтары – грамадзяне Польшчы, беларусы па нацыянальнасці, прадстаўнікі нацыянальнай меншасці, якія захавалі сваю тоеснасць, мову і культуру. Сярод іх ёсьць як прафесійныя пісьменнікі – сябры Саюза пісьменнікаў і Пэн-клюбу, так і людзі, якія ўзяліся за пяро толькі аднойчы. Апавяданні, прадстаўленыя ў кнізе – разважанні пра жыццё, гісторыя мясцовасцяў, паасобных здарэнняў, некаторых людзей, якія жылі і жывуць на Падляшшы. Чытаючы творы пазнаем традыцыі і менталітэт, культуру і звычаі, вачамі аўтараў і герояў апавяданняў бачым былое і зазіраем у будучыню. Разам з імі разважаем пра вечнае і мімалётнае, пра жыццё і нябыт. Творы ў кнізе размешчаны ў храналагічным парадку (лічыцца момант першадруку таго ці іншага апавядання). Калі паставім у радок ўсіх аўтараў, то ўбачым прадстаўнікоў трох пакаленняў, чые карані знаходзяцца ў Панароўі. Убачым, што беларускі літаратурны рух у Польшчы развіваецца і шырыцца, адкрываючы штораз новыя імёны і новыя таленты.