- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэты раман пісаўся 12 гадоў – у Мінску, Берліне, Вене, Цюрыху і Вільні. Я вазіў яго з сабой як свае сны. Масква 2000-х. Горад, дзе віруюць ашаламляльныя грошы і пануюць стальныя норавы. Дзе чалавек існуе ў каардынатах падначалення і спакусы, дзе воля — гэта найчасцей воля да ўлады. Галоўны герой, выкладчык-эмігрант з Беларусі, патрапляе ў вір выпрабаванняў, якія вымушаюць яго нанова спасцігнуць тое, чаму адмова ад індывідуальнай свабоды ёсць такой салодкай. Гэты тэкст варта чытаць, каб адчуць і зразумець тыя энергіі, што стаялі за шмат якімі падзеямі на постсавецкай прасторы апошнія 30 гадоў.