- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цяжка ўявіць, з якіх старадаўніх часоў на тэрыторыі Мастоўшчыны жылі людзі. Хто яны, чым займаліся тыя, хто ступаў па нашай зямлі стагоддзе, пяць ці нават тысячы гадоў таму? Па сённяшні дзень знаходзяць мае землякі помнікі каменнага веку. Калі мы прыпыніліся ў вёсцы Выгода, мясцовы настаўнік расказаў, што тут, на левым беразе ракі Зяльвянка, знойдзены аскепкі штрыхаванай керамікі познябронзавага часу. А на калгасным полі мясцовы жыхар знайшоў каменную свідраваную сякеру. Гэта было ў 1995 годзе. Сякеру, на жаль, мы не бачылі, бо яна знаходзіцца ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі. Але мы ўявілі тых магутных і мужных людзей, якія ў даўнія часы карысталіся такімі прыладамі.Ідзем далей — падарожжа захапляе! Вёска Плябанаўцы, Пескаўскі сельсавет. Падыходзім да касцёла.