- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У старой Вільні, дзе кожны дом - помнік нашай гісторыі і культуры - рэгулярных беларускіх экскурсій ніхто не вадзіў апошнія гадоў дзесяць, пасля таго, як памёр найлепшы знаўца горада Лявон Луцкевіч. Сёлета традыцыю ўзнавіў гісторык Сяржук Вітушка. Групы людзей, якія прыязджаюць з усёй Беларусі, самі вядуць свайго павадыра па вуліцах і самі распавядаюць яму, што яны бачаць. Тады Сяржук тлумачыць ім, што гэта значыць, звяртае ўвагу на дэталі, распавядае гістарычныя сюжэты і прапануе рушыць далей... Рэч у тым, што ўсім вядомы напрыканцы 1980х завадатар мінскай “Талакі”, а сёння аглядальнік нашай газеты Вітушка пару гадоў таму страціў зрок. Але не быў бы ён Вітушкам, калі б сядзеў у хаце ды занепадаў у адчаі. Нейкі час да яго ішлі чарадою прыезджыя маладыя гісторыкі, студэнты, журналісты. А гэтым летам выбраўся да прыезджых ён сам. Штотыднёвыя паходы па знакамітых мясцінах доўжацца трычатыры гадзіны. За гэты час экскурсанты атрымліваюць нашмат болей ведаў і эмоцый, чым у звычайнай экскурсіі.