- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
24 жніўня стала вядома, што першы прэзідэнт дэмакратычнай Польшчы, лаўрэат Нобелаўскай прэміі міру за 1983 год Лех Валэнса вылучыў на гэтую пачэсную прэмію былога кіраўніка Беларусі Станіслава Шушкевіча. „Барацьба, у якой браў удзел Станіслаў Шушкевіч, прывяла да заканчэння эпохі падзелаў - на блокі, сістэмы, межы, і пачала эпоху міру, дабрабыту, глабалізацыі. Ужо толькі гэты факт робіць выбітнай асобу Шушкевіча, але не абмяжоўвае іншыя яго дасягненні, якія былі яшчэ большымі”, - заявіў Валэнса ў інтэрв’ю Еўрапейскаму Радыё. У афіцыйных СМІ Беларусі факт вылучэння беларускага палітыка на Нобелеўскую прэмію праігнаравалі. I гэта зразумела. Але і ў беларускім неафіцыйным друку пра гэты факт таксама пішуць не шмат. Больш за тое, на адным з папулярных дэмакратычных сайтаў у інтэрнэце адразу з’явіліся каментары з’едлівага зместу, дзе Шушкевіча называюць “клоўнам”, “пенсіянерам”, “здраднікам”. Аднаго з найбольш вядомых у свеце беларускіх палітыкаў высмейваюць, з яго кпяць…