- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
1-га верасня ў Полацку адбылося адкрыццё помніка легендарнаму князю Ўсяславу Чарадзею. Гэта — першая конная статуя ў Беларусі. Не дзіва, што пра падзею паведамілі амаль усе беларускія СМІ. Але большасць абмежавалася кароткай інфармацыяй. Здзіўляе тое, што ў СМІ амаль немагчыма было знайсці фатаграфію гэтай знакавай скульптуры работы маладога мінскага мастака Аляксандра Прохарава. Што тычыцца самой постаці Ўсяслава Чарадзея, дык Беларускае тэлебачанне здаволілася паведамленнем, што ён быў заснавальнікам праваслаўнага Сафійскага сабору. А большасць жыхароў Беларусі, хутчэй за ўсё, ведаюць пра полацкага князя дзякуючы гарэлцы “Усяслаў Чарадзей”, якая некалі выйграла конкурс на лепшы моцны напой і нават, нібыта, падавалася неяк на цырымоніі ўзнагродаў Амерыканскай кінаакадэміі “Оскар”.