- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як спляліся, счапіліся гістарычныя даты сёлета ўвосень. 70 гадоў таму, за адну ноч з 29-га на 30-га кастрычніка, у турме НКВД у Мінску былі расстраляныя 100 беларускіх літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў. Пазней у Курапатах сталінскія каты будуць расстрэльваць людзей ужо тысячамі. 90 гадоў таму ў Расіі адбылася Кастрычніцкая рэвалюцыя, з якой пачаўся бальшавіцкі тэрор. Адзначаць гэты радасны юбілей камуністы будуць у тым ліку і ў Мінску. Ізноў розныя чыкіны будуць апраўдваць сталінскія рэпрэсіі, зноў будуць ілгаць пра Курапаты - быццам там расстрэльвалі толькі немцы і толькі гамбургскіх яўрэяў. 19 гадоў таму, на Дзяды адбыўся першы Марш у Курапаты. Тысячы людзей, якія ўпершыню даведаліся з артыкулаў Пазьняка праўду пра расстрэлы ва ўрочышчы, ішлі ўшанаваць памяць ахвяраў рэпрэсіяў. Калона дэманстрантаў тады была разагнаная міліцыяй з дапамогай слезацечных газаў і дубінак. Так што сёлетняе шэсце ў Курапаты было ўжо дваццатым - таксама, можна сказаць, юбілейным.