Такога «няма больш нідзе», прынамсі ў вольным доступе: інтэрнет-часопіс «Таўбін» просіць пра дапамогу
2026-02-07 18:29
Каманда інтэрнэт-часопіса сучаснай беларускай паэзіі «Taǔbin», якая ўтрымлівае сайт выдання за свае сродкі, мусіць аплаціць дамен і хостынг, каб уся праца не знікла бясследна.
«Больш за чатыры гады мы ствараем архіў сучаснай беларускай паэзіі, публікуем пераклады вершаў з многіх моў свету, водгукі і рэцэнзіі на свежыя кнігі, робім інтэрв’ю з аўтарамі і аўтаркамі і пашыраем веды пра беларускую літаратуру — усё дзеля таго, каб наша культура, наша паэзія знаходзіла сваіх прыхільнікаў і прыхільніц у любой кропцы свету і была дасяжная кожную хвіліну. Шмат таго, што ёсць у нашым часопісе, няма больш нідзе — прынамсі, у свабодным доступе, — і таму вельмі важна, каб „TAǓBIN“ быў», — піша каманда.
Рэдакцыя просіць дапамагчы —
падтрымаць на
«Buy me a coffee».
Інтэрнэт-часопіс «Taubin» публікуе беларускую паэзію, пераклады паэзіі з замежных моваў, інтэрв’ю з літаратарскай і актывісцкай супольнасцю, літаратурна-крытычныя артыкулы. «Паэзія — гэта прастора любові», — запісана ў статуце выдання.