be

Трусаў Алег

Трусаў Алег

Алег Анатольевіч Трусаў (нар. 7 жніўня 1954, Мсціслаў) — беларускі археолаг і грамадскі дзеяч. Кандыдат гістарычных навук (1981). Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (ТБМ).

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1976). У 1976—1992 працаваў у Беларускім рэстаўрацыйным праектным інстытуце, загадчык аддзела комплексных навуковых даследаванняў. У 1981 абараніў кандыдацкую дысертацыю, тэма дысертацыі «Монументальное зодчество Белоруссии XI—XVII вв. Историко-археологический анализ». Адзін з заснавальнікаў ТБМ імя Ф. Скарыны. У 1996 — сакав. 1998 — дэкан факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм Беларускага універсітэта культуры. Дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства (з 1995). У крас. 1997 абраны Рэспубліканскай Радай першым намеснікам старшыні ТБМ. На VI з'ездзе ТБМ (17.4.1999) абраны старшынёй ТБМ. Адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філатэліі Беларусі. Жанаты, мае дачку.

Адзін з заснавальнікаў БНФ, БСДГ (з 1991), намеснік (1991), старшыня Цэнтральнай Рады БСДГ (1992—1995). У 1990—1996 — дэпутат ВС РБ XII склікання. У 1990—1995 — намеснік старшыні камісіі ВС РБ па адукацыі, культуры і ахове гістарычнай спадчыны. Прымаў удзел у распрацоўцы афіцыйнай выявы дзяржаўнага герба «Пагоня», бел-чырвона-белага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і наверша да яго. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазіцыі БНФ (11-12.4.1995) супраць арганізаванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму пра змену дзяржаўных сімвалаў, скасаванне статуту беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай і эканамічную інтэграцыю з Расіяй.

Аўтар некалькіх манаграфій і больш за 150 навуковых прац па археалогіі і гісторыі архітэктуры. У 1990 быў адным з заснавальнікаў беларускага гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа.

Крыніца: www.be.wikipedia.org

Трусаў Алег. Выданьні

Невядомая нам краіна / The Country We Don’t Know
pdf

Невядомая нам краіна / The Country We Don’t Know

Беларусь у яе этнаграфічных межах / Belarus in its Ethnic Borders
Трусаў Алег / Trusaŭ Alieh

У асноўным этнічная тэрыторыя беларусаў склалася ў другой палове ХІХ ст., калі ўсе беларускія землі знаходзіліся ў складзе Расійскай імперыі. У гэты час расійскія навукоўцы прызналі існаванне самабытнага славянскага народа пад новай назвай “беларусы”. Гэты тэрмін стаў новым палітонімам, які замяніў старую... Болей »

Невядомая нам краіна
pdf

Невядомая нам краіна

Беларусь у яе этнаграфічных межах
Трусаў Алег

Кніга кандыдата гістарычных навук, дацэнта Алега Трусава распавядае пра дзяржаўныя ўтварэнні беларускага народа, якія ў афіцыйнай (беларускай і замежнай) гістарыяграфіі да гэтага часу не прынята лічыць беларускімі. Кніга паказвае, што беларускі народ, у праве на дзяржаўнасць якому некаторыя гора-палітыкі... Болей »

Падсумаванне
epub pdf

Падсумаванне

Навуковыя і навукова-папулярныя артыкулы
Трусаў Алег

Вырашыў зрабіць невялічкую кніжачку ў адпаведнасці са сваімі фінансавымі магчымасцямі. У яе ўвайшлі найбольш цікавыя артыкулы напісання ў гэтым годзе, як раз напярэдадні 7 жніўня, а таксама спіс маіх публікацый. Дарэчы, ніколі не думаў, што на складанне гэтага спісу пойдзе некалькі месяцаў. Аднак ён... Болей »

Манументальнае дойлідства Беларусі ХІ-ХVІІІ стагоддзяў
pdf djvu

Манументальнае дойлідства Беларусі ХІ-ХVІІІ стагоддзяў

Гісторыя будаўнічай тэхнікі
Трусаў Алег

У кнізе ўпершыню ў Беларусі падаецца падрабязная характарыстыка ўзнікнення і развіцця мясцовых будаўнічых матэрыялаў, арганізацыя ў сярэднявеччы будаўнічай працы, прасочваецца эвалюцыя будаўнічых кансірукцый і малых архітэктурных формаў. Выданне праілюстравана арыгінальнымі фотаздымкамі. Адрасавана архітэктарам... Болей »

Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка
djvu

Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка


Здановіч Ніна, Краўцэвіч Алесь, Трусаў Алег

Гэтая праца--вынік шматгадовых археалагічных даследаванняу унікальнага сярэднявечнага паселішча, знакамітага праз свой замак. Горад і замак разглядаюцца як неадлучныя часткі аднаго комплексу. Разлічана на навукоўцаў, краязнаўцаў і ўсіх аматараў гісторыі.... Болей »

Стары замак у Гродне XI-XVIII cтст.
djvu

Стары замак у Гродне XI-XVIII cтст.

Гісторыка-археалагічны нарыс
Трусаў Алег, Собаль Валянцін, Здановіч Ніна

На аснове археалагічных раскопак у 1980-я гады аналізуецца матэрыяльная культура старажытнага Гродна на тэрыторыі Старога замка. Кніга ілюстравана. Для гісторыкаў, археолагаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца нацыянальнай культурай.... Болей »

Лёс Крэва
pdf

Лёс Крэва


Дзярновіч Алег, Трусаў Алег, Чарняўскі Ігар

У кнізе асвятляецца гісторыя аднаго з найцікавейшых мястэчак Беларусі. Менавіта тут адбываліся падзеі, што вызначылі лёс краіны на многія стагоддзі. Чытач даведаецца пра напаўлегендарную Нальшанкую зямлю, пра своеасаблівасць Крэўскага замка — улюбёнай рэзідэнцыі вялікіх князёў літоўскіх, атрымае звесткі... Болей »

Беларускае кафлярства
pdf

Беларускае кафлярства


Трусаў Алег

Кафлі – элементы печаў, якія з’яўляюцца адной з найбольш частых знаходак падчас археалагічных раскопак, даюць магчымасць прасачыць не толькі мастацкія здольнасці рамесніка, але і ўвесь тэхналагічны працэс іх вырабу, змены ў рамесных майстэрнях. Тут таксама бачныя уплывы іншых культур на мастацтва беларускага... Болей »

Старажытны Мсціслаў
pdf

Старажытны Мсціслаў


Ткачоў Міхась, Трусаў Алег

Чытач даведаецца пра адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі, гісторыя якога багатая на падзеі і знамянальныя, і драматычныя. Кніга знаёміць з матэрыяльнай культурай сярэдневяковага Мсціслава, з помнікамі архітэктуры і іншымі памятнымі мясцінамі горада. Расказваецца пра выпрабаванні, што выпалі на... Болей »

Старонкі мураванай кнігі
pdf

Старонкі мураванай кнігі

Манументальная архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму
Трусаў Алег

Ва ўсе часы, як толькі людзі навучыліся будаваць сабе дамы, а пасля і больш складаныя будынкі, выкарыстоўваючы пры гэтым такі трывалы матэрыял, як камень, паўставалі мастацкія шэдэўры. Частка з іх захавалася да нашых дзён, пра частку сведчаць толькі фрагменты падмуркаў ды згадкі ў старжытных летапісах... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org