- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ідэалагічны кактэйль. Напярэдадні мясцовых і прэзідэнцкіх выбараў цікавасць да змесціва галоў электарату з боку ўлад расце шалёнымі тэмпамі. Трэба ісці ад жыцця. Як паведамляе сайт naviny.by, жлобінскія ідэолагі нядаўна выпусцілі бюлетэнь “для аказання метадычнай дапамогі намеснікам кіраўнікоў па ідэалагічнай працы прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна”. Складальнікам дапаможніка з’яўляецца аддзел ідэалагічнай працы Жлобінскага райвыканкама. Тыраж — 100 экзэмпляраў на 114 ідэолагаў у гэтым раёне. Нагадаем, што 17 лютага на семінары ідэалагічных супрацоўнікаў Мінскай вобласці першы намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Наталля Пяткевіч патлумачыла, што ў сучасных умовах “патрэбен нефармальны падыход. Час лозунгаў мінуў. Трэба ісці ад жыцця, зыходзіць з патрэб людзей”.