be
pdf

Тут і цяпер (Свабода) 23.09.2010

Беларусь драбнаватая для ўкраінскіх эліт. Аляксандр Цынкевіч дагэтуль з’яўляецца членам Нацыянальнага камітэта Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі, але ўжо 5 гадоў жыве і працуе ва Украіне ў сферы інфармацыйнага бізнесу. Тым больш будзе цікавым яго меркаванне наконт цяперашняй прэзідэнцкай кампаніі ў нашай краіне. — Аляксандр, ты не першы год жывеш ва Украіне і, наколькі мне вядома, увесь гэты час не страчваў цесных сувязей з Беларуссю. Цяпер у цябе з’явілася паўнавартасная магчымасць параўнаць выбарчыя кампаніі ў Беларусі і ва Украіне. Можаш назваць асноўныя адрозненні? — Адрозненні, канечне, ёсць, і вельмі істотныя, хаця б па аб’ёме медыярынку і магчымасці бесперашкодна весці агітацыю. Затраты на гэта проста несупараўнальныя з Беларуссю. Сукупныя затраты ўдзельнікаў апошніх парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне складаюць некалькі мільярдаў долараў ЗША. Але самае істотнае адрозненне паміж Украінай і Беларуссю заключаецца ў тым, што выбары ва Украіне ўсё ж такі ёсць. І гэта не імітацыя выбараў, як у Беларусі — галасы ва Украіне рэальна падлічваюць. Апазіцыя непасрэдна мае прадстаўніцтва ва ўчастковых выбарчых камісіях. Наглядальнікі насамрэч кантралююць падлік галасоў, а не знаходзяцца на задворках участка і не назіраюць здалёк за маніпуляцыямі прадстаўнікоў выбаркамаў, як у Беларусі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер (Свабода)
Выдаўцы і выдавецтвы: ТАА Тут і цяпер
  • Дата выхаду: 2010-09-23
  • Рэдактар: Уласаў А.
  • Выдавец: ТАА Тут і цяпер
  • Copyright: © 2010 by Тут і цяпер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org