- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ці стане 23 лютага 8-м верасня? Дзень абаронцаў Айчыны (23 лютага) далёка не ўсе вайскоўцы (былыя і дзеючыя) лічаць сапраўдным святам для Беларусі. Не ведаем, што святкуем. 23 лютага з самага ранку пачалі прыходзіць эсэмэскі і гучаць тэлефанаванні з віншаваннямі з “самым мужчынскім” святам. Самае цікавае заключалася ў фармулёўцы віншавання. Пераважалі ў асноўным здравіцы ў адрас Савецкай Арміі і Ваенна-марскога флоту, урачыстыя словы пра Дзень абаронцаў Айчыны. Ну, і віншавалі проста як мужчыну, які 2 гады аддаў тэрміновай вайсковай службе. Усе гэтыя знакі ўвагі выклікалі незразумелыя пачуцці. З аднаго боку, што дрэннага ў абароне Айчыны? З іншага, ну чаму гэтыя часта пафасныя словы ў адрас беларускіх мужчын гучаць менавіта 23 лютага? Па-першае, Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога флоту не існуе ўжо 19 год. Па-другое, беларусы пад Нарвай і Псковам у тыя часы калі і былі, то вельмі ў нязначнай колькасці. І тая перамога Чырвонай Арміі Беларусі нічога станоўчага не дала. Заходняя Беларусь адышла ў канчатковым выніку палякам. Па-трэцяе, няўжо ў нас няма сваіх дат вайсковага гонару? Разумею, што не першы задаю гэтыя пытанні, але яны і сёння застаюцца актуальнымі.