- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Інтэрнэт без кантролю — не інтэрнэт. У жаданні ўлад кантраляваць усе без выключэння сферы грамадска-палітычнага і інфармацыйнага жыцця краіны, і асабліва асобных грамадзян, дайшла чарга і да сусветнага сеціва. 1 ліпеня як кропка адліку чаго? С 1 ліпеня пачынаецца новае жыццё для інтэрнэт-карыстальнікаў і інтэрнэт-правайдараў. Меры па рэгуляванні дзейнасці сеціва ў Беларусі, аб чым шмат гаварылася апошнія гады, усё ж такі пачнуць рэалізоўвацца. Пра гэта сведчыць адмысловы прэзідэнцкі ўказ, апублікаваны 1 лютага. А вось у сілу ён уступае ўжо 1 ліпеня. Паводле згаданага дакумента, уводзіцца дзяржаўная рэгістрацыя электронных сетак, сістэм і рэсурсаў, якая будзе ажыццяўляцца ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.