- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ці надоўга хопіць заробку ў 500$? З 1 лістапада гэтага года разліковая заработная плата работнікаў бюджэтнай сферы павышаецца ў сярэднім на 30 працэнтаў, або ў абсалютным памеры на 135 тысяч рублёў. Планамерна і мэтанакіравана. Гэта значыць, што ў снежні беларусы (калі не здарыцца нешта экстраардынарнае) будуць мець сярэдні заробак у 500 долараў, пра які гаварылася яшчэ ў 2006 годзе. Пра яго неаднаразова напамінаў Аляксандр Лукашэнка, не гаворачы пра чыноўнікоў самага рознага рангу і калібру. Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна так і заявіла на днях: “2010 год з’яўляецца апошнім годам пяцігодкі, які вызначае яе вынікі. Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006—2010 гады прадугледжана дасягнуць узроўню серэднямесячнай заработнай платы ў цэлым па рэспубліцы каля $500 у эквіваленце. Для вырашэння пастаўленай задачы на працягу пяцігодкі праводзілася планамерная работа па павышэнні ўзроўню заработнай платы як работнікаў арганізацый рэальнага сектара эканомікі, так і арганізацый бюджэтнай сферы”. Міністр пры гэтым апісвае чыста тэхнічныя дэталі згаданай “планамернай работы”. Пра тое, ці можа краіна сёння дазволіць сабе такі сярэдні заробак, нічога не гаворыцца. Між тым толькі дэбіторская запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў складае каля 50 трыльёнаў беларускіх рублёў, а аб’ёмы крэдытаў, якімі цяпер фактычна падтрымліваецца беларуская эканоміка, і асабліва яе “фантастычны” рост, павялічваюцца у 4 разы хутчэй, чым наш нацыянальны прадукт.