- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Скаваныя адным ланцугом. Ура! Нарэшце вызначана працэдура выбрання адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл. Згодна з ёй, зарэгістравацца ў якасці прэтэндэнта на званне адзінага кандыдата можа той, хто сярод іншага: — “адпавядае патрабаванням існуючага заканадаўства да кандыдата ў прэзідэнты Беларусі” (іх чытай ніжэй. — В.А.); — назбірае 20 мільёнаў рублёў (у большасці партый і рухаў няма сродкаў нават для таго, каб утрымліваць уласны офіс); — публічна асуджае рэжым Лукашэнкі і тлумачыць матывы, па якіх гэты рэжым трэба змяніць (ну, гэта самае лёгкае); — заяўляе пра адсутнасць супрацоўніцтва са спецслужбамі Беларусі і замежных дзяржаў (няўжо арганізатары працэдуры будуць звяртацца ў КДБ, ФСБ, Мі-6, ЦРУ і г.д.?).