- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ваенныя вучэнні як гандлёвыя перамовы. З адкрытага ліста беларускіх маладзёвых актывістаў Яўгена Афнагеля і Дзмітрыя Дашкевіча да Дзмітрыя Мядзведзева: “Увод расійскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі на фоне… ўнутраных праблем Расіі з’яўляецца памылкай, якая можа прывесці да непрадказальных вынікаў. …Не будзіце ў беларусах парты зан, Дзмітрый Анатольевіч! Мы заклікаем Вас з павагай ставіцца да нашай краіны, да яе народа і яе законаў, і будаваць адносіны з Беларуссю, як з нейтральнай еўрапейскай дзяржавай”. Закончыліся буйнамаштабныя сумесныя беларуска-расійскія вучэнні пад красамоўнай назвай “Захад-2009”. На фоне выніковых бадзёрых і ўзнёслых заяў лідараў дзвюх краін, якія непасрэдна прысутнічалі на гэтых вучэннях, усплывае шмат падводных камянёў.