- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Якога міністра папросяць першым? На днях прайшла высокая нарада па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за 9 месяцаў бягучага года. Гэтай нарадзе папярэднічала з’яўленне двух афіцыйных варыянтаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на будучы год, якія былі падрыхтаваны Саветам Міністраў. Першы прадугледжваў рост валавога ўнутранага прадукту на ўзроўні 102—103%, другі — у межах 111—112%. Маўляў, ніхто не здолее абвінаваціць Саўмін ні ў манілаўшчыне, ні ў адсутнасці напалеонаўскіх планаў. Здавалася, падсцялілі сабе падушкі “бяспекі” паўсюль. Аднак… Больш за ўсё дасталася на арэхі таму ж ураду. Аляксандрам Лукашэнкам было дадзена даручэнне кіраўніку прэзідэнцкай адміністрацыі Уладзіміру Макею падрыхтаваць прапановы па кадравых рашэннях адносна членаў урада, намесніку Макея Леаніду Анфімаву і старшыні праўлення Нацбанка Пятру Пракаповічу (не ўраду. — В.А.) — скласці адзін прагноз развіцця краіны ў наступным годзе.