be
pdf

Тут і цяпер (Свабода) 7.10.2010

Ці будуць пасля выбараў “закручваць гайкі”? Былы адзіны кандыдат ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2001 года Уладзімір Ганчарык распавядае пра сваё бачанне мадэлі паводзін улад да выбараў, падчас іх і пасля, а таксама пра будучы вынік прэзідэнцкай кампаніі і магчымыя варыянты развіцця сітуацыі пасля выбараў. Лібералізацыя на “гадзіну”? — Уладзімір Іванавіч, нядаўна падчас сустрэчы з расійскімі журналістамі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ен даў каманду “нікога не чапаць”, але разам з тым паабяцаў “задаваць пытанні” ўжо пасля завяршэння выбарчай кампаніі. На Ваш погляд, гэтая кампанія (па меншай меры яе пачатак) больш ліберальная, чым, напрыклад, кампанія 2001 года? — Па тым, што я бачу, сапраўды, выбарчая кампанія праходзіць больш ліберальна, чым у 2001 годзе. Асабліва на этапе рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Тады ўлады амаль адразу прапанавалі сваім апанентам жорсткія ўмовы гульні. І затрымлівалі нашых актывістаў больш, і пагроз звальнення з працы за дзейнасць на карысць дэмакратычнага кандыдата налічвалася вельмі шмат, і г.д. Разам з тым я абсалютна перакананы, што дзеючы прэзідэнт сваё абяцанне стрымае. Пасля выбарчай кампаніі, а можа, і раней, пачнецца сур’ёзны “разбор палётаў”. Так што сваю цяперашнюю “ліберальнсць” А. Лукашэнка потым “кампенсуе” ўласнымі звыклымі паводзінамі, набліжанымі да брутальных.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер (Свабода)
Выдаўцы і выдавецтвы: ТАА Тут і цяпер
  • Дата выхаду: 2010-10-07
  • Рэдактар: Уласаў А.
  • Выдавец: ТАА Тут і цяпер
  • Copyright: © 2010 by Тут і цяпер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org