- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Якое заўтра свеціць беларусам. Калі паслухаць афіцыйную прапаганду, то гэтае заўтра адназначна светлых колераў, калі незалежных экспертаў – то адназначна цёмных. Дзе ж праўда? І будзе нам шчасце. У мінулы панядзелак старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч выступаў па БТ з пераможна-прасветленым тварам. Упершыню за апошнія месяцы долар у рублёвым эквіваленце ўпаў “аж” на 5 пунктаў! Радасць кіраўніка галоўнай фінансавай установы краіны, праўда, была абумоўлена не толькі гэтым фактам. На днях Беларусь заключыла пагадненне з Кітаем аб магчымасці доступу да кітайскіх рэсурсаў памерам каля 3 мільярдаў долараў на “выключна выгадных для сябе ўмовах”. Цяпер з Паднябеснай за яе тавары мы будзем разлічвацца выключна кітайскім юанем. У прынцыпе, справа неблагая ва ўмовах вострага дэфіцыту цвёрдай валюты. Але не больш за тое. Праўда, Пракаповіч думае інакш: “Гэта той стымул, які на 10-15 гадоў уперад дае фінансавае забеспячэнне для развіцця нашай эканомікі”. Вось так. Ні больш ні менш. Пяройдзем на разлікі ў юанях, і будзе нам шчасце…