- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Загнаных іпэшнікаў "прыстрэльваюць". Ці не так? Кошты на рынках пасля павышэння падаткаў для індывідуальных прадпрымальнікаў могуць вырасці ўжо з красавіка на 20—25 працэнтаў. Давялі да мітынгу. Учора ў Рэчыцы адбыўся мітынг каля 800 іпэшнікаў, якія гандлююць пераважна на мясцовых рынках “Цэнтральны” і “Славянскі”. У ім прынялі ўдзел інспектары падатковай інспекцыі, дэпутат Гомельскага абласнога Савета, а таксама прадстаўнікі райвыканкама. Памітынгаваць рэчыцкім гандлярам была з-за чаго. Гомельскі абласны Савет народных дэпутатаў зацвердзіў павышэнне адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў ад 5 да 25 еўра. Калі ўспомніць прэзідэнцкі ўказ № 703, то на самай справе гэтае павышэнне складае ад 20 да 100 еўра. Падатковая стаўка на тавары замежнай вытворчасці памнажаецца на 2. Акрамя таго, калі тавар не мае поўнага пакета мытных і ліцэнзійных дакументаў, то падатковая стаўка павялічваецца яшчэ ў 2 разы.