- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Час збіраць камяні. Вынікі выбараў у Беларусі здзівілі Захад, апазіцыю і… ўладу. Выбары ў ніжнюю палату Нацыянальнага сходу РБ, як сведчыць Цэнтрвыбаркам, адбыліся. Новы парламент без ніводнага апазіцыянера, але і без міжнароднага прызнання ўжо 25 кастрычніка правядзе сваё першае пасяджэнне. Шмат хто з палітыкаў і аналітыкаў гаворыць цяпер, што ўсе гэтыя вынікі галоўнай выбарчай кампаніі2008 не былі нечаканымі. Але мы мусім з гэтым паспрачацца. Нечаканасць першая. Прайгранае пары чыноўніка з АБСЕ Пэўна, для Захаду вынікі гэтых выбараў сталі найбольшай нечаканасцю. Апошнім часам адбылося столькі сустрэч беларускіх высокіх чыноўнікаў з кіраўніцтвам краін Еўразвязу, рознымі ўплывовымі структурамі ЕЗ і Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, столькі было зроблена аптымістычных заяваў пра паляпшэнне выбарчых умоваў у Беларусі, што яе чакалі ўжо ледзь не ў лістападзе ў Парламенцкай Асамблеі... (фрагмэнт)