- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пачатак вялікага расчаравання. Праўда, ім так, хутчэй за ўсё, і не здолее скарыстацца цяперашняя апазіцыя. “Галасаваць за Лукашэнку не буду!” Мая 67-гадовая цётка, якая жыве ў Баранавічах Брэсцкай вобласці, пасля правядзення “элегантнай” дэвальвацыі на пачатку гэтага года з роспаччу ў голасе заявіла: “Усё! Больш галасаваць за Лукашэнку не буду. Ён жа неаднойчы абяцаў, што абясцэньвання беларускага рубля не адбудзецца ні пры якіх абставінах”. Між іншым, да гэтага яна лічылася адным з самых заўзятых прыхільнікаў нашай улады ў цэлым і Аляксандра Лукашэнкі ў прыватнасці. Але калі ўмомант страчваеш 1,5 тысячы долараў у пераліку на рублі… Нядаўняе нацыянальнае апытанне, праведзенае Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД), зарэгістраваным у Вільнюсе, паказала, што 64 адсоткі беларусаў перакананы — з дэвальвацыяй іх падманула менавіта ўлада, і ніхто іншы.