- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
10 год без Карпенк і… 6 красавіка 1999 года Беларусь страціла аднаго з лепшых сваіх сыноў, якога шмат хто бачыў лідэрам нацыянальнага маштабу. Дагэтуль не сціхаюць спрэчкі на тэму, ці была выпадковай смерць віцэ-спікера Вярхоўнага Савета 13-га склікання фактычна напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2001 года. Як сведчыць яго былы памочнік па Вярхоўным Савеце Валерый Костка, верхняй планкай умоўна рабочага ціску Генадзя Дзмітрыевіча ў тыя часы з’яўлялася метка 150—160. У дзень, калі памёр Генадзь Карпенка, гэтая метка перасягнула за 300… Як сцвярджае той жа Костка, прыйдзе час, і поўная праўда аб смерці Карпенкі стане вядома мільёнам беларусаў. А пакуль, пэўна, многім з нас цікава даведацца, якім на самай справе быў гэты сапраўды незвычайны, унікальны чалавек — вучоны (яго навуковыя распрацоўкі дагэтуль выкарыстоўваюцца ў высокатэхналагічнай вытворчасці), дырэктар (завод парашковай металургіі пры ім атрымаў другое дыханне), гаспадарнік (Маладзечна за кароткі тэрмін стаў адным з самых развітых гарадоў Беларусі), спартсмен (у свой час ён з’яўляўся суддзёй міжнароднай катэгорыі па футболе), рупліўца роднай мовы і ўвогуле культурнага жыцця краіны (менавіта ён заснаваў шматлікія тэатральныя і музычныя фестывалі агульнанацыянальнага маштабу), клапатлівы муж і бацька.