be
pdf

Тут і цяпер (Свабода) 22 / 15.04.2009

беларуская газета

Пір у час крызісу. Замест выпрацоўкі антыкрызіснай праграмы “наверсе” павышаюць заробкі кіраўнікам вядучых прадпрыемстваў і не надта задумваюцца аб праблемах простых рабочых. Як сведчыць агенцтва “Інтэрфакс-Захад”, беларускі ўрад зацвердзіў пералік з 15 найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны, заробак кіраўнікоў якіх у гэтым годзе можа больш чым у 5 разоў перавышаць сярэдні заробак у арганізацыі. У пералік увайшлі 8 самых буйных прамысловых прадпрыемстваў (МАЗ, МТЗ, БМЗ, БелАЗ, “Атлант”, ММЗ, “Гомсельмаш”, Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання, Белтэлекам і 7 буйных прадпрыемстваў нафтаперапрацоўкі і нафтахіму (“Нафтан”, Мазырскі НПЗ, “Беларуснафта”, “Беларуськалій”, “Гродна Хімвалакно”, “Гродна Азот”). Самае цікавае, што пераважная большасць менавіта гэтых прадпрыемстваў сутыкнуліся з крызіснымі з’явамі ў эканоміцы першымі, таму што зарыентавана на экспарт, аб’ём якога за апошнія два месяцы катастрафічна знізіўся. А запасы гатовай прадукцыі на прамысловых прадпрыемствах у цэлым на 1 красавіка склалі ў фактычных коштах пад 7 трыльёнаў рублёў (2,5 мільярда долараў, альбо 91,8 працэнта сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці).

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер (Свабода)
Выдаўцы і выдавецтвы: ТАА Тут і цяпер
  • Дата выхаду: 2009-04-15
  • Рэдактар: Уласаў А.
  • Выдавец: ТАА Тут і цяпер
  • Copyright: © 2009 by Тут і цяпер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org