be
pdf

Тут і цяпер (Свабода) 23 / 22.04.2009

беларуская газета

У 2020 годзе беларусаў стане менш на 1 мільён? Так не хочацца думаць, што мы з’яўляемся самазабойцамі. З 1993 года беларускае насельніцтва, паводле статыстыкі, зменшылася амаль на 700 тысяч чалавек. Згодна з прагнозам экспертаў ААН, да 2020 года людскія страты могуць дасягнуць 1 мільёна чалавек… І гэта не нейкія там страшылкі ці фантазіі распаленага розуму пэўных вучоных. Гэта абсалютна рэальная перспектыва. “Тут і цяпер” адной з першых удалося атрымаць інфармацыю, якую ўсе апошнія гады старанна збіраў Інстытут радыяцыйнай бяспекі “Белрад”. Ім доўгі час кіраваў вядомы вучоны Васіль Несцярэнка. У мінулым годзе ён сышоў з жыцця, але матэрыялы даследаванняў яго децішча засталіся. І яны не могуць не ўражваць. “На экасістэмнае небяспечнае сучаснае становішча ў здароўі нацыі паказваюць: рост дзіцячай смяротнасці, павелічэнне колькасці нараджэння дзяцей з малой вагой, зніжэнне функцыянальных магчымасцей арганізма больш чым у 2/3 школьнікаў, скарачэнне працягласці жыцця, значны рост смяротнасці ад сардэчна-сасудзістай, цэрэбральнай і анкалагічнай паталогіі ў маладым узросце”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер (Свабода)
Выдаўцы і выдавецтвы: ТАА Тут і цяпер
  • Дата выхаду: 2009-04-22
  • Рэдактар: Уласаў А.
  • Выдавец: ТАА Тут і цяпер
  • Copyright: © 2009 by Тут і цяпер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org