- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прагматычнае “Партнёрства”. Як Пазьняк з Казуліным у Празе паядналіся. 7 траўня ў Празе адбыўся ўстаноўчы саміт новай ініцыятывы Еўразвяза “Усходняе партнёрства”, якая мусіць спрыяць збліжэнню з Еўропай шасці постсавецкіх рэспублік: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Доўгачаканы форум, на якім афіцыйную дэлегацыю Беларусі ўзначальваў віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка, так і не даў адказаў на большасць канкрэтных пытанняў, выклікаўшы ў асноўным расчараванне экспертаў і палітычных эліт. Значна больш інтрыгі для беларусаў захоўвала ў сабе знаходжанне ў Празе незвычайна разнашэрснай апазіцыйнай дэлегацыі, якая прыбыла на запросіны чэшскага МЗС.