- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кадравы Голад. Што такое сямейнасць па-беларуску. Не так даўно кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Уладзімір Макей правёў пасяджэнне калегіі па наступным пытанні — “Аб выніках праверкі работы з кіруючымі кадрамі ў дзяржорганах і іншых арганізацыях і мерах па яе ўдасканаленні”. У прыватнасці, Макей заявіў: “Амаль усюды выяўлены факты фармалізму, пратэкцыянізму, сямейнасці, ігнаравання нарматыўнай прававой базы ці неадэкватнага яе прымянення асобнымі кіраўнікамі і дзяржорганамі”.