- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зацягнеі паясы? На фоне фінансавага крызісу Пуцін прапанаваў Лукашэнку стварыць валютны пул. Нягледзячы на чарговую порцыю дывідэндаў з боку Расіі, „непадуладнасць” Беларусі сусветным фінансавым крызісам і самыя вялікія золатавалютныя запасы за ўвесь час нашай незалежнасці, беларусам у хуткім часе, відаць, давядзецца зацягнуць паясы. Папярэднія вынікі нядаўняга візіту расійскага прэм’ер-міністра Уладзіміра Пуціна ў Беларусь засведчылі, прынамсі, дзве рэчы. Першая – РБ атрымае ад Расіі льготны крэдыт памерам у 2 мільярды даляраў. Другая – гэтым крэдытам мы і будзем разлічвацца з Расіяй за пастаўкі газу ў 2009 годзе. Тое, што нам ніхто не прадасць газ па 140 даляраў за тысячу кубоў (на гэтай лічбе грунтуецца ўвесь нацыянальны бюджэт на наступны год), ускосна пацвердзіў міністр фінансаў РБ Андрэй Харкавец, які днямі заявіў наступнае: „Падвышэнне кошту на газ не з’яўляецца для беларускай эканомікі вялікай праблемай, і бюджэт здолее адаптавацца да новага ўзроўню коштаў”... (фрагмэнт)