- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пятае кола. У Беларусі фармуецца новы сенат. Сенатам у нас называюць Савет Рэспублікі Нацыянальнага Сходу РБ. А ўвогуле ўпершыню Сенат з’явіўся яшчэ ў Старажытным Рыме. Ён уяўляў сабой Раду старэйшын (найбольш аўтарытэтных прадстаўнікоў знаці) і адначасова вышэйшы орган дзяржаўнай улады. Цяпер у многіх краінах свету Сенат – гэта Верхняя палата парламенту, найбольш уплывовая і паважаная ў грамадстве. Што такое Сенат у беларускай рэчаіснасці? Фармальна — выбраныя мясцовымі Саветамі, а нефармальна — прызначаныя вядомай асобай члены Савету Рэспублікі. Яны зацвярджаюць ці адпраўляюць на дапрацоўку праекты законаў, падрыхтаваныя Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Адметна, што за ўвесь час існавання Савету Рэспублікі гэтая структура ні разу ніякім чынам не выявіла сваёй пазіцыі, якая б была адрознай ад пазіцыі кіраўніка дзяржавы... (фрагмэнт)