- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Захад-Усход-2009. Рэгулярныя восеньскія сумесныя з Расіяй ваенныя вучэнні ўпершыню пачаліся пад заявы аб магчымым супрацоўніцтве ў галіне бяспекі паветранай прасторы з краінай НАТА (Польшча) і краінай, якая ў гэты блок вельмі хоча патрапіць (Украіна). Аператыўна-тактычнае вучэнне “Захад-2009” пачалося на расійскай зямлі і працягнецца ўжо на нашай — з 18 верасня. Але першы эшалон расійскіх ваенных прыбыў загадзя на станцыю Заслонава, што ў Віцебскай вобласці. Вось што сказаў па прыбыцці начальнік эшалона Дзмітрый Курзаеў: “Мы прыбылі на братэрскую беларускую зямлю, палітую кроў’ю нашых дзядоў і прадзедаў. У нас агульная перамога над агульным ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сімвалічна і апраўдана, што і сёння мы вучымся разам абараняць наша мінулае, дзень сённяшні і нашу будучыню”.