- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Іпэшная праўда. У выпадку захавання з 1 студзеня 2009 года новых умоў гаспадарання для індывідуальных прадпрымальнікаў прайграюць усе. Як вядома, 10 снежня незарэгістраванае грамадскае аб’яднанне “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва” (кіраўнік Віктар Гарбачоў, былы кандыдат у дэпутаты на мінулых парламенцкіх выбарах) правяло папярэджвальны аднадзённы страйк. У ім, па ацэнцы самога Гарбачова, прынялі ўдзел да 60 адсоткаў іпэшнікаў – каля 100 тысяч чалавек. 15 снежня ўжо другое грамадскае аб’яднанне – “Перспектыва” – на чале з яго кіраўніком Анатолем Шумчанкам ладзіла ў сталіцы “Марш прадпрымальнікаў”, у якім, па розных ацэнках, удзельнічалі каля 3 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў з усёй краіны (цяпер аб’яднаная апазіцыя не часта можа пахваліцца такімі лічбамі падчас правядезння вулічных акцый). Сапраўдны выбух прадрымальніцкай актыўнасці прыпаў акурат на канец гэтага года. З наступнага, калі нічога не зменіцца, тавары, што ўвозяцца іпэшнікамі з трэціх краін і выпушчаны ў свабодны абарот у Расіі, павінны будуць абкладвацца мытнай пошлінай і падлягаць мытнаму афармленню.