be

Валасюк Лявон

Валасюк Лявон

Валасюк Лявон (Леанiд) Фёдаравiч нарадзiўся 13 снежня 1955 года ў вёсцы Песцянькi Тэвельскага сельсавета Кобрынскага раёна.

З 1963 года жыве ў горадзе Берасцi. Тады ж пайшоў у сярэднюю школу №16, якую скончыў у 1973 годзе. Працаваў на заводзе слесарам.

У 1974 - 1976 гадах служыў у Савецкай Apмii чарцёжнiкам у штабе Паўднёвай Групы Войск у Будапешце (Венгрыя).

У 1981 годзе скончыў архiтэктурны факультэт Брэсцкага iнжынерна - будаўнiчага iнстытута (цяпер - тэхнiчны унiверсiтэт).

Працаваў пасля iнстытута на розных пасадах ў Абласным навукова - метадычным цэнтры культасветработы i народнай творчасцi. Упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама . Потым была плённая праца мастаком - дызайнерам на розных прадпрыемствах горада, у тым лiку ў рэкламным камбiнаце Аблспажыўсаюза, на заводзе "Газаапарат", у Цэнтральным унiвермазе, турыстычным комплексе "Брэст -Iнтурыст".

3 2000года з'яўляецца сябрам грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз мастакоў".

Вершы пачаў пiсаць з пятага класу школы. Першы надрукаваны верш з'явiўся ў абласной газеце "Заря" 22 кастрычнiка 1982 года - "Озеро Гать» на рускай мове.

Вершы пачау надрукаваны ў тыднёвiку "Лггаратура i мастацтва", газетах "Народная трыбуна", "Заря", "Брестский курьер», "Настаўнiцкая газета", у калектыўным зборнiку "Дзень паэзii - 2005".

Аутар зборнiкаў вершаў "Блики дня"(1999г.), "Краски души» (2000г.), "Под знаком Стрельца"(2001г.), "Леаниды"(2003г.), "Чырвоная вежа"(2004г.), "Познiя сны"(2006г.).

З 2007года з'яўляецца членам ГА "Саюз беларускiх пiсьменнiкаў".

Крыніца: www.brest-sv.com

Валасюк Лявон. Выданьні

Выспачкі памяці
epub

Выспачкі памяці


Валасюк Лявон

Бывае так, што нечакана адчуеш нейкі даўно знаёмы прыемны пах, прыпынішся, заціхнеш, прымружыш вочы і ўдыхаеш, удыхаеш той пах, і ўспамінаеш… Нядаўна прыпыніўся ў сваёй творчай майстэрні, адчуўшы нешта знаёмае, шчымлівае. І пад лёгкім скразняком паплылі ўспаміны. Я прыпомніў свае васямнаццаць гадоў –... Болей »

Непрыдуманыя партрэты
pdf

Непрыдуманыя партрэты

Мастакі і літаратары, народныя майстры i дойлiды Берасцейшчыны
Валасюк Лявон

У новай кнізе Лявона Валасюка чытач пазнаёміцца з літаратурнымі творчымі партрэтамі вядомых не толькі на Берасцейшчыне, але і далёка за яе межамі мастакоў, пісьменнікаў, дойлідаў і народных майстроў. Пра ўсіх іх – сваіх настаўнікаў, калег па працы, знаёмых ці блізкіх сяброў – аўтар, сам літаратар і мастак... Болей »

Вяртанне берасцейскай стралы
pdf

Вяртанне берасцейскай стралы

Раманы i аповесці, апавяданні i абразкi
Валасюк Лявон

“ Вяртанне берасцейскай стралы” – другі па ліку празаічны зборнік вядомага берасцейскага паэта і мастака Лявона Валасюка (кніга абразкоў-згадак пра маленства – “Сцежкі да сядзібы” пабачыла свет у 2008 годзе). У новай кнізе Валасюк-празаік раскрываецца як руплівы абаронца гістарычнай памяці (раманы “Не... Болей »

Знакі на валуне
pdf

Знакі на валуне

Выбранае. Новыя вершы
Валасюк Лявон

“Знакі на валуне” – сёмая па ліку кніга паэзіі Лявона Валасюка, у якую ўключаны прыдзірліва адабраныя вершы з папярэдніх кніг, а таксама новыя паэтычныя творы. Найбольш выразна і паслядоўна праследжваецца ў зборніку тэма дзяцінства. У некаторай ступені аўтар працягвае з чытачом гутарку, пачатую ў нядаўняй... Болей »

Дзеяслоў 123
pdf

Дзеяслоў 123

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Літаратурная Беларусь 8 (192) 2022
pdf

Літаратурная Беларусь 8 (192) 2022

Культурна-асветніцкі праект

Даўно не пакідае мяне пытанне, можа быць, нават загадка трывалай звязанасці Янкі Брыля і Міхася Стральцова. У адным з тэкстаў Валянціна Акудовіча ёсць прыпамінак пра тое, як Стральцоў намаўляў маладога крытыка напісаць эсэ пра Янку Брыля. «Чаму менавіта пра яго? Хіба якое свята ці юбілей?». «Янка Брыль... Болей »

Літаратурная Беларусь 11 (183) 2021
pdf

Літаратурная Беларусь 11 (183) 2021

Культурна-асветніцкі праект

10 снежня 2021 года вядомаму беларускаму пісьменніку Алесю Каско споўнілася б 70 гадоў. На жаль, цяжкая хвароба заўчасна абарвала яго жыццё… Алесь Канстанцінавіч нарадзіўся ў вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёна 10 снежня 1951 года. Скончыў філфак Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. Пушкіна, працаваў... Болей »

Літаратурная Беларусь 5 (177) 2021
pdf

Літаратурная Беларусь 5 (177) 2021

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Васіль Быкаў: «Трэба жыць і змагацца». Прапануем «новачасным» чытачам фрагменты гутарак з Народным пiсьменнiкам Беларусi Васiлём Быкавым, занатаваныя Юрасём Залоскам у траўнi–чэрвенi 1995 года. Яны, несумненна, былi найперш абумоўленыя часам, які перажывала Беларусь: рэферэндум аб мове, інтэграцыі з... Болей »

Літаратурная Беларусь 7 (167) 2020
pdf

Літаратурная Беларусь 7 (167) 2020

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

На дварэ панаваў красавік, самы яго пачатак. Снег кагадзе сышоў, пазначыўшы ходнікі зыркімі люстрамі лужын. У лужынах мыліся і адчайдушна цвыркалі вераб’і, на пачарнелых шкілетах дрэваў, якія стаялі ўздоўж вуліцы, гракалі вароны, падставіўшы пукатыя грудзіны зыркаму сонцу, і грай гэты сведчыў аб набліжэнні сапраўднай... Болей »

Літаратурная Беларусь 4 (140) 2018
pdf

Літаратурная Беларусь 4 (140) 2018

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Я жыву і працую ў Наваградку з 1993 года, але як пісьменнік стаўся значна пазней, недзе ў 2005–2007 годзе. Жыццё склалася так, што амаль дзесяць гадоў пасля заканчэння школы служыў у Расіі. Я ніколі не марыў стаць пісьменнікам, хоць пісаць цягнула з дзяцінства. Нават калі вярнуўся ў Беларусь, я не адразу... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org