- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“ Вяртанне берасцейскай стралы” – другі па ліку празаічны зборнік вядомага берасцейскага паэта і мастака Лявона Валасюка (кніга абразкоў-згадак пра маленства – “Сцежкі да сядзібы” пабачыла свет у 2008 годзе). У новай кнізе Валасюк-празаік раскрываецца як руплівы абаронца гістарычнай памяці (раманы “Не здабыўшыя зямлі абыходзяцца балотам...”, “Вяртанне берасцейскай стралы”, аповесць “Студэнцкія канікулы”), удумлівы даследчык узаемаадносін “камандзір-падначалены”, “салдат-першагодак” – вайсковец апошняга года службы” (аповесць-дзённік “Дзямоба”). Згадкі пра далёкую і блізкую гісторыю трывала звязаны ў пісьменніка з сённяшняй рэчаіснасцю. Асобныя апавяданні аўтара падсвечаны ноткамі гумару і незласлівай іроніі.