- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З імемнем Юрыя Туронка звязаны даследаванні найбольш цікавых і забароненых тэмаў у сучаснай гісторыі Беларусі. Адным з важнейшых напрамкаў працы даследчыка з'яўляюцца жыццяпісы (жыццярысы) людзей, якіх у Беларускай афіцыйнай гісторыі проста няма, або ўзгадваюцца яны адносна і ўскосна, а лепш сказаць – мімаходзь. Адным з такіх адраджэнцаў, імя якога незаслужана памінаецца, з'яўляецца Вацлаў Іваноўскі. Аўтар нездармн піша ў загалоўку кнігі "Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі". Гэтае імя і працэс адраджэння неразрыўна звязаны адно з адным. У выданні сабраны найбольш поўныя звесткі пра навуковую і грамадска-палітычную дзейнасць даследчыка і выдатнага дзеяча. Варта адзначыць, што кніга таксама прыводзіць шэраг гістарычных падзей, апісваючы час і ўмовы, пры якіх праходзіла адраджэнне Беларусі. Фігура Іваноўскага ў дадзенай працы паказана не толькі грунтоўна і падрабязна, але і максімальна аб'ектыўна: аўтар, на аснове аповедаў відавочцаў, перапіскі, ўзнаўляе і ўнутраны стан даследчыка і выдатнага дзеяча Беларусі.